Перад выхадам у поле

Перад выхадам у поле

Падрыхтоўка машынна-трактарнага парка да палявых работ, якія пачнуцца, як толькі сваімі цёплымі прамянямі сагрэе зямлю вясенняе сонейка, — задача нумар адзін, што стаіць перад інжынернымі службамі і механізатарамі сельгаспрадпрыемстваў раёна. Да 1 сакавіка ўся сельскагаспадарчая тэхніка павінна быць на лінейцы гатоўнасці. Не сакрэт, што аператыўнасць і якасць правядзення палявых работ у першую чаргу будзе залежаць ад надзейнай работы сельгасмашын. Таму рамонт іх у майстэрнях гаспадарак сёння ў самым разгары.
У ААТ “Жабінкаўскі” ўжо зараз упэўнена адзначаюць, што тэхніка, прызначаная для перадпасяўных і пасяўных работ, знаходзіцца ў 90-працэнтнай гатоўнасці і чакае свайго старту. У належным стане плугі і культыватары, камбінаваныя глебаапрацоўчыя і пасяўныя агрэгаты.
— На дадзены момант ужо адрамантавана 18 адзінак тэхнікі. Зроблены ўсе плугі, два каўшы, дыскапарк, а таксама два пасяўных агрэгаты, культыватар, дзве машыны для ўнясення ўгнаенняў. На нашым участку 34 трактары, аднак толькі чатыром з іх патрабаваўся хуткі рамонт. Ужо завяршаем рамонтныя работы МТЗ-82, а таксама рыхтуем да эксплуатацыі “Джон Дзір” і агрэгат для сяўбы буракоў, — расказаў Анатоль Паўлавіч Кузнец, начальнік цэха механізацыі.
Загадзя ў гаспадарцы былі распрацаваны графікі рамонтных работ, створаны рамонтныя звенні, распрацавана прэміяльная сістэма аплаты працы, назначаны камісіі прыёмкі адрамантаванай тэхнікі.
У майстэрні шчыруе рамонтная брыгада, якая складаецца з 9 чалавек. Многія механізатары заняты рамонтам тых машын, якія ў хуткім часе выйдуць у поле. Старанна выконваюць свае абавязкі Васіль Верамяюк, Андрэй Кузнец, Мікалай Аўсянік, Уладзімір Гурын і Уладзімір Аксюцік. З тэхнікай на “ты”, умела вяртаюць яе ў строй таксама слесар Ігар Касцюкевіч і токар Генадзь Гацкевіч.
— З пачатку года на закупку дэталяў для рамонту тэхнікі, затрачана ўжо каля 300 мільёнаў рублёў, — адзначае галоўны інжынер ААТ “Жабінкаўскі” Уладзімір Уладзіміравіч Пашкевіч. — Вядома ж, праблемы з фінан-саваннем узні-каюць, але яны паспяхова вырашаюцца. Таму ўсе рамонтныя работы будуць завершаны своечасова.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымках: токар Генадзь Гацкевіч;  механізатары Вячаслаў Тарасюк  і Андрэй Кузнец.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top