Паважаныя выбаршчыкі! Настаў першы этап маёй справаздачы як дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Белавежскай выбарчай акругі №8. Гэты этап быў нядоўгі — усяго тры месяцы, але за гэты перыяд разгледзеў больш чым 150 зваротаў грамадзян, з якіх больш за сотню вырашана станоўча. Астатнія знаходзяцца на кантролі і будуць знятыя з яго толькі пасля іх вырашэння.
Прывяду некаторыя прыклады. Так, удалося дабіцца фінансавання і атрымана гарантыя ўрада на працяг будаўніцтва свінагадоўчага комплексу “ААТ Жабінкаўскі камбікормавы завод”; завершана будаўніцтва сетак водаправода ў квартале індывідуальнай жылой забудовы “Камсамольскі” (выконваецца падключэнне да жылых дамоў); вырашана праблема з падтапленнем падвала дома №30 на вул.Міру ў Жабінцы; узмоцнены кантроль за рухам цяжкіх буйнагабарытных транспартных сродкаў, якія аб’язджалі пункт спагнання дарожных збораў у Федзькавічах.
Адноўлены аўтобусны маршрут “Камянец — Кобрын”, выдзелены спецыяльны аўтамабіль для дастаўкі ў Брэст лю-дзей, што пакутуюць на захворванні нырак. Узноўлена будаўніцтва жылога шматкватэрнага дома ў г.Высокае, а таксама адрамантаваны дах жылога дома №77 на вул.Брэсцкая ў Камянцы.
Не засталіся па-за ўвагай і звароты грамадзян Маларыцкага раёна. Так, уведзены дадатковыя маршруты аўтобуснага руху “Маларыта — Хаціслаў”, адрамантаваны магазін у в.Мельнікі, зроблены рамонт у доме шматдзетнай маці Н.А.Мельнік і шмат іншага.
Як дэпутат прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы новых законаў (прынята 30 законапраектаў). Сярод іх — Закон “Аб рэкламе”, у якім адзін з раздзелаў датычыцца скарачэння рэкламнага часу пры трансляцыі перадач у кожнай гадзіне на 2 хвіліны (прыняты 17 снежня 2012г., як закон — 03.01.2013г. №15-3), Закон ад 29 снежня 2012г. №7-3 “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”, дзе прадугледжаны практычна двухкратны рост памераў дапамог і шэрагу льгот.
Другая сесія будзе яшчэ больш інтэнсіўнай. Намечана разгледзець больш чым 56 законапраектаў, сярод якіх пытанні іпатэкі ў жыллёвым будаўніцтве, аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання, вытворчасці і абароце алкагольнай і спіртаўтрымліваючай прадукцыі і інш.
Канечне, буду працягваць прыём грамадзян і сёлета. Ужо прайшоў ён у Жабінцы, дзе практычна на ўсе пытанні заяўнікоў дадзены адказы. Наступны плануецца ў лютым у Камянцы, у сакавіку — у Маларыцкім раёне.
Буду працаваць над рэалізацыяй наказаў выбаршчыкаў. Так, у Камянецкім раёне стануць газіфікаванымі аграгарадкі Дзмітровіцкі і Камянюкскі. Старшынёй аблвыканкама ўжо дадзены даручэнні адпаведным службам аб вывучэнні магчымасці паэтапнага ўключэння ў план гізіфікацыі вёсак Мінкавічы, Баршчэва, Хацінава, Кусцічы, Даўбнёва, газіфікуецца аграгарадок Маціевічы ў Жабінкаўскім раёне.
Знойдзе сваё рашэнне пытанне аб пачатку капітальнага рамонту школы і дзіцячага сада ў г.Высокае (выдзелены грашовыя сродкі на гэтыя аб’екты). Будзе працягвацца капітальны рамонт Камянецкай і Высокаўскай гарадскіх бальніц. Завяршаецца рамонт ліфтавага забеспячэння хірургічнага корпуса Маларыцкай бальніцы. На рамонце аб’ектаў упраўлення адукацыі будзе асвоена каля 2 млрд. руб. у Жабінкаўскім і больш чым 3 млрд. руб. у Маларыцкім раёнах. Завершыцца будаўніцтва сетак гаспадарча-бытавой каналізацыі квартала індывідуальнай жылой забудовы “Коласаўскі”. Каб палепшыць пад’езды да аграгарадкоў, будуць асфальтаваны ўчасткі дарог да наступных з іх: Хадасоўскі, Каленкавіцкі, Ляхавецкі і Гвозніцкі, “Крыўляны”.
Сёлета ўвядуць у эксплуатацыю жылыя дамы ЖБСК-21 (студзень), ЖБСК-24 (кастрычнік) у Жабінкаўскім раёне; у Камянецкім — ЖБСК-10 (чэрвень), ЖБСК-8 (сту-дзень) і ў г.Высокае 60-кватэрны дом (верасень); у Маларыцкім — ЖБСК-27 (ліпень). У вёсках трох раёнаў будуць пабудаваны 46 дамоў, а ў СВК “Дарапіевічы” рэканструяваны 8-кватэрны.
Гэта далёка не поўны пералік таго, што бу-дзе зроблена паводле вашых наказаў, паважаныя выбаршчыкі.
З павагай, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Белавежскай выбарчай акругі №8 Уладзімір ПУЗЫРЭЎСКІ.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.