Рекомендации в служебной командировке

Рекомендации в служебной командировке

Калі вас накіравалі ў службовую камандзіроўку
Службовай камандзіроўкай прызнаецца паездка работніка па распараджэнні наймальніка на пэўны тэрмін у іншую мясцовасць для выканання службовага задання па-за месцам яго пастаяннай працы.
Накіраванне яго ў службовую камандзіроўку афармляецца загадам (распараджэннем) наймальніка з выдачай камандзіровачнага пасведчання і рэгіструецца ў спецыяльным журнале. Пры камандзіраванні на нязначную адлегласць ад пастаяннага месца працы, пытанне аб тым, ці можа ён штодня вяртацца з месца камандзіроўкі да свайго пастаяннага жыхарства, у кожным канкрэтным выпадку вырашаецца наймальнікам з улікам далёкасці адлегласці, умоў транспартных зносін, характару выконваемага задання, а таксама неабходнасці стварэння работніку ўмоў для адпачынку. Усё гэта агаворваецца ў загадзе.
Камандзіраванаму кампенсуюцца расходы на праезд да месца службовай камандзіроўкі і назад у памеры кошту праязных дакументаў. Па найму жылога памяшкання (выключаючы час знаходжання ў дарозе) у памеры аплочаных рахункаў ці квітанцый і іншых дакументаў, якія пацвярджаюць фактычна панесеныя расходы (акрамя тых выпадкаў, калі камандзіраванаму даецца бясплатнае памяшканне).
Калі камандзіраванаму аказваюцца дадатковыя паслугі, не ўключаныя ў кошт нумара (тэлевізар, халадзільнік і іншых прадметаў культурна-бытавога прызначэння, што ў складзе гасцінічнага нумара), гэтыя расходы таксама падлягаюць кампенсацыі згодна з дакументамі.
Без пацвярджаючых дакументаў расходы па найму жылога памяшкання кампенсуюцца ў памеры 4.500 рублёў.
Вадзіцелям грузавых аўтамабіляў і работнікам, якія камандзіраваны разам з імі, пры спыненні ў адпаведнасці з графікам руху на адпачынак і калі яны не маюць аплачаных рахункаў, расходы па найму жылога памяшкання за час знаходжання ў дарозе падлягаюць кампенсацыі на агульных умовах. За пражыванне па за месцам пастаяннага жыхарства для пакрыцця дадатковых асабістых расходаў выплачваюцца сутачныя ў 15 тысяч рублёў, пры аднадзённай камандзіроўцы — 7500 рублёў. Сутачныя за час знаходжання ў дарозе складаюць столькі ж як і за перыяд знаходжання ў месцы службовай камандзіроўкі.
Расходы за міжгароднія тэлефонныя размовы кампенсуюцца толькі тады, калі яны ажыццяўляліся ў інтарэсах выканання службовага задання на аснове адпаведных квітанцый (рахункаў) з пацвярджэннем наймальнікам неабходнасці гэтых перамоў.
За перыяд часовай непрацаздольнасці камандзіраванаму выплачваецца на агульных асновах дапамога і гэтыя дні ўключаюцца ў тэрмін камандзіроўкі і выканання службовага задання.
Не пазней, чым за дзень да ад’езду ў службовую камандзіроўку, наймальнік абавязаны выдаць работніку грашовы аванс у межах сум, неабходных для аплаты кошту праезду да месца назначэння і назад, расходаў па найму жылля і сутачных.
Калі работнік атрымаў наяўныя грошы пад справаздачу, пасля вяртання з камандзіроўкі ён абавязаны не пазней трох дзён здаць у бухгалтэрыю авансавую справаздачу, да якой прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць фактычна панесеныя затраты.
Д.САНДРЫГАЙЛА, галоўны дзяржаўны інспектар працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top