Шукаем прыёмную сям’ю

Шукаем прыёмную сям’ю

Што робіць сям’ю сям’ёй? Канечне, дзеці! Шчаслівае тое дзіця, якое нарадзілася ў сям’і, дзе пануюць дабрабыт, цеплыня, зычлівасць. Але як быць дзецям, якія не па сваёй волі пазбавіліся сямейнай утульнасці, любові маці і клапатлівасці бацькі.
У любога чалавека слова “дзеці-сіроты” выклікаюць боль. У многіх адразу ж узнікае жаданне купіць і падарыць ім больш цацак і саладосцяў. Але мала хто задумваецца, чаго ж на самой справе не хапае ім, якія з ранняга дзяцінства пазбаўлены мацярынскай пяшчоты.
Такім маленькім найперш не хапае клапатлівасці і ўважлівасці блізкіх. Ім, як нікому, патрэбна зычлівая сям’я. Дзеткі, якіх вы бачыце на фотаздымку, цяпер жывуць у сацыяльна-педагагічным цэнтры аграгарадка Ленінскі. Іх тата і мама пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Коля і Віка  — брат і сястра. Яны вельмі дапытлівыя, мілыя і шчырыя дзеці, з радасцю ідуць на кантакт, вельмі дружныя паміж сабой, робяць усё разам. Дзяўчынка стараецца заўсёды і ва ўсім дапамагаць брату. За час знаходжання ў прытулку яны прыкметна змяніліся. З замкнутых, баязлівых шэрых верабейчыкаў яны ператварыліся ў жыццярадасных.
Хочацца, каб такія мілыя, чароўныя дзеткі не трапілі ў школу-інтэрнат, які стане для іх другім домам. Спа-дзяемся, што іх мара пра моцную і дружную сям’ю здзейсніцца. Яны знойдуць клапатлівых і адказных бацькоў, якія атуляць іх ласкай і пяшчотай.
Кожнае дзіця мае права на сям’ю, на цёплы дом, на радаснае дзяцінства і шчаслівую будучыню. Прыглядзіцеся да гэтых дзетак на фотаздымку. Магчыма, менавіта вы станеце для іх самымі дарагімі людзьмі на свеце і зможаце падарыць ім пя-шчоту і любоў. Яны вельмі чакаюць вас!
Кантактныя тэлефоны: 2-16-09, 2-12-94.
Кацярына АДЗІНЕЦ, сацыяльны педагог ДУА “Жабінкаўскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top