ФЕСТЫВАЛЬ КУЛЬТУР СУСТРЭНЕ ГРОДНА

ФЕСТЫВАЛЬ КУЛЬТУР СУСТРЭНЕ ГРОДНА

Адбудзецца гэта ў горадзе над Нёманам ужо ў 13-ы раз. Упершыню рэспубліканскі фестываль “Суквецце культур” адбыўся ў 1996 годзе. Сёлета, як паведаміў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр РУМАК, яркае мерапрыемства сабярэ каля 800 удзельнікаў, якія прадстаўляюць 30 нацыянальнасцяў, што пражываюць у Беларусі. Фестываль будзе доўжыцца тры дні і мецьме багатую разнастайную праграму. Усё пачнецца 3 чэрвеня з круглага стала “Беларусь – наш агульны дом. Адзінства нацый і пакаленняў” з удзелам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі КАЧАНАВАЙ. Адбудзецца шэсце культурных аб’яднанняў у іх традыцыйных касцюмах, адкрыюцца нацыянальныя падворкі, дзе кожны жадаючы зможа паспытаць традыцыйную кухню і прыдбаць рамесніцкія вырабы. Вельмі прыемна адзначыць, што сярод удзельнікаў вялікага свята культур будуць і прадстаўнікі Жабінкаўшчыны (на здымку) – узорны ансамбль народнага танца “Каруначкі” гарадскога Дома культуры Жабінкаўскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top