В Красной книге — семья

В Красной книге — семья

Быць шчаслівым. Што гэта?
Сёлета удзельнікамі мерапрыемстваў, прысвечаных Дню сям’і ў Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сталі сябры клубаў маладых інвалідаў “Лотас”, падлеткавага “Будучы сем’янін” і клуб сямейных зносін “Выбіраючы жыццё”.
“У чырвонай кнізе сям’я!” — такой была тэма сумеснай сустрэчы. Мерапрыемства праводзілася па аналогіі тэлевізійнага шоў “Няхай гавораць”. У дыскусіі ўдзельнічалі спецыялісты сацыяльнай работы цэнтра, псіхолагі, сацыяльныя педагогі, выхавацелі, інш.
Наша грамадства можна назваць інфармаваным. Усе ведаем: як зубы чысціць, якія крэмы выкарыстоўваць… А як будаваць адносіны ў сям’і падчас і не ведаем. Пошук адказаў на пытанне, што з’яўляецца самай вялікай каштоўнасцю для чалавека, незалежнасць жанчыны — гэта добра ці дрэнна, адкуль бяруцца сямейныя цяжкасці, што перашкаджае быць шчаслівым, на чым будавацца сям’і ажыццяўляўся шляхам свабодных выказванняў маладых людзей, выступленнямі спецыялістаў, праглядам відэа-фрагментаў, праслухоўваннем аўдыё-твораў і іх далейшым аналізам. Абмеркаванне праходзіла актыўна. Мэта мерапрыемства была дасягнута, таму што маладыя людзі ўсвядомілі: да любой справы, якую мы хочам зрабіць, трэба доўга і сур’ёзна рыхтавацца, у тым ліку і сямейнага жыцця.
Сёлета ў аграгарадку Якаўчыцы пачаў сваю працу клуб сямейных зносін “Выбіраючы жыццё”. Створаны ён па месцы жыхарства яго сяброў і сем’і сустракаюцца два разы ў месяц. Апошняе мерапрыемства праходзіла пад назвай “Сям’я — рэсурс клопатаў і любові”.
“Пусціце каханне ў сваё сэрца! — заклік, на які арганізатары і госці сустрэчы спадзяваліся атрымаць водгук у сэрцах прысутных. Запрашаліся не толькі моцныя сем’і, але й з пэўнымі цяжкасцямі. Выступленне Н.Л.Карпук, намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх пры райвыканкаме, Р.М.Мышкавец, дырэктара цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, айца Сергія, настаяцеля Булькоўскай праваслаўнай царквы, Р.М.Гурской, шматдзетнай мамы, узнагароджанай ордэнам Маці, сведчылі пра тое, што сямейнае шчасце залежыць найперш ад жадання быць шчаслівым. Праблемы заключаюцца ў тым, што некаторыя хочуць быць шчаслівымі, але працаваць лянуюцца, губляюць свае лепшыя чалавечыя рысы.
Упрыгажэннем сустрэчы сталі песні пра маці ў выкананні юных артыстаў эстраднага калектыву “Алегра-нова” Д.Хільчука, М.Сідоркі, А.Жываевай, А.Ранцэвіч. Ніводнае свята ў цэнтры не абыходзіцца без забаўляльнай праграмы, без падарункаў і пачастункаў. Так было і на гэты раз.
Мы ўдзячны дырэктару Цэнтра пазашкольнай работы А.К.Скрыпка, кіраўніку эстраднага калектыву юных спевакоў Н.С.Дукавай, старшыні прафкама прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу Н.У.Калыбскай за дапамогу і падтрымку пры правядзенні мерапрыемстваў.
Г.ГІЛЕЦІЧ, псіхолаг Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, кіраўнік клубаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top