Сход актыву раёна

Сход актыву раёна

29 студзеня прайшоў сход актыву органаў улады і гаспадарчых кадраў Жабінкаўскага раёна. На яго былі запрошаны члены раённага выканаўчага камітэта, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, у тым ліку і малога бізнесу, устаноў, сілавых структур, адказныя за ідэалагічную работу ў калектывах. Удзельнічаў у рабоце старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, дэпутат ад Жабінкаўскай выбарчай акругі №30 С.Д.Ашмянцаў.

Мерапрыемства пачалося з прыемных момантаў. Менавіта ў гэты дзень дырэктару ААТ “Торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі” М.У.Бортніку споўнілася 60 гадоў. Старшыня райвыканкама М.В.Токар павіншаваў юбіляра і ўручыў яму Ганаровую грамату райвыканкама.

Калектыў народнага тэатра гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі” паводле вынікаў 2012 года стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая ўручаецца дзеячам культуры і мастацтва. 9 студзеня ў Мінску ў Палацы Рэспублікі ўшаноўвалі нашых самадзейных артыстаў, а ў гэты дзень яны прымалі віншаванні ад старшыні райвыканкама М.В.Токара і старшыні абласнога Савета дэпутатаў С.Д.Ашмянцава. Калектыў узнагароджаны Пісьмом падзякі Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, а кіраўнік народнага тэатра Наталія Дырман — Пісьмом падзякі райвыканкама. Яе прозвішча занесена ў Галерэю працоўнай славы раёна.

Затым выступіў старшыня райвыканкама М.В.Токар, які далажыў аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2012 годзе і задачах, якія неабходна будзе рашаць сёлета. У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел дырэктар ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” В.К.Волк, старшыня СВК “Вазнясенскі” Н.Р.Кандрацюк, участковы ўрач-педыятр УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ” Н.М.Бялых, намеснік дырэктара СШ №1 г.Жабінка Т.В.Казей, першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама А.Я.Лагота, дырэктар ДУ “Жабінкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Р.М.Мышкавец. Слова для выступлення было дадзена таксама нашаму дэпутату, старшыні абласнога Савета дэпутатаў С.Д.Ашмянцаву.

Падрабязна пра сход актыву органаў улады і гаспадарчых кадраў раёна чытайце ў наступным нумары.

Святлана МІКАЛАЕВА.

Калектыў народнага гумару, гульні і песні «Хмелеўскія валацугі» віншуе старшыня абласнога Савета дэпутатаў С.Д.Ашмянцаў.

Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top