Нізкі паклон людзям у белых халатах

Нізкі паклон людзям у белых халатах

Воляй лёсу мы апынуліся на бальнічных ложках у хірургічным аддзяленні Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, якім загадвае Аляксандр Дарагакупец. Тут адчулі клопат і ўвагу да сябе не толькі з боку яго, але і ўрача-хірурга Аляксандра Людыны, аперацыйнай медсястры Людмілы Шаляговіч, паставых медсясцёр Таццяны Карабан, Ганны Левашэні, Таццяны Гоман, перавязачнай медсястры Юліі Папковіч, працэдурнай – Алены Кіявец, а таксама санітарак Валянціны Багатка, Галіны Небяльчук, Ганны Гаркалюк і Наталлі Антанюк. Іх нялёгкая праца заслугоўвае асаблівай пашаны і падзякі. Работу медыкаў увогуле простай не назавеш, але глыбей адчуваеш гэта, калі непасрэдна трапляеш у стацыянар, калі бачыш, што яны, ахвяруючы сваім часам і сном, 24 гадзіны ў суткі гатовы прыходзіць хворым на дапамогу.

За дастаўку смачнай, сытнай ежы прама ў палату вялікі дзякуй выказваем санітаркам-буфетчыцам Іне Міхневіч і Вользе Ігнацюк.

Сёння – Міжнародны дзень медыцынскай сястры, а неўзабаве ў чэрвені адзначым і Дзень медыцынскіх работнікаў. Жадаем усяму медперсаналу хірургічнага аддзялення здароўя, моцы, дабрабыту, цярпення і ўдзячных пацыентаў.

Марыя КАВАЛЬЧУК з вёскі Агароднікі, Ніна ЗАВЯРЖЭНЕЦ з Жабінкі і Алена ШЭЙДА з Замошанаў

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top