РАЗМОВА З МІНУЛЫМ

РАЗМОВА З МІНУЛЫМ

Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне — гэта ўспамін аб подзвігах, гераізме і любові да Радзімы. Дзякуючы літаратурным творам і працам гісторыкаў, мы ведаем пра жудаснае ліхалецце. Надзвычай важная крыніца нашай памяці — сямейныя гісторыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Але час ідзе… Усё менш сведкаў тых далёкіх падзей. Яшчэ памятныя аповеды старэйшых. Хутчэй за ўсё, падчас такіх размоў вы задавалі сваім прабабулям і прадзядулям пытанні, дзяліліся думкамі, суперажывалі. Магчыма, нешта вельмі важнае і не паспелі сказаць або спытаць.
У гэтыя святочныя дні Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае вучняў 9-11 класаў да ўдзелу ў конкурсе “Лісты на фронт”. Прапануем вам ад свайго імя напісаць эсэ ў выглядзе традыцыйнага ліста. “Дашліце” яго ў мінулае, апаленае Вялікай Айчыннай. Раскажыце таму, хто на фронце, што Перамога абавязкова прыйдзе, як зменіцца пасля яе свет, падзяліцеся думкамі пра сённяшні і заўтрашні дзень. Ніякіх абмежаванняў!
Эсэ прымаюцца на беларускай ці рускай мовах, яго памер не павінен перавышаць адну старонку. Працы дасылайце да 3 ліпеня на электронны адрас: tatiana.demidovich@gmail.com.
Спадзяёмся, што размова з мінулым дапаможа вам адчуць сувязь з продкамі, паглыбіць веды па гісторыі, прасякнуцца пачуццём гонару за землякоў. Лепшыя працы будуць узнагароджаны дыпломамі, прадстаўлены на тэматычных імпрэзах. Запрашаем да ўдзелу!
Брэсцкае абласное аддзяленне СПБ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top