Дружная “талака” да злачынства давяла

У Беларусі з даўніх пор, калі трэба было выканаць нейкую нялёгкую працу, збіралася талака. На гэты раз грамадзяне С., А. і М. разам, дружна наведаліся ў “Дружбу-2008” (гэтак завецца садовае таварыства, тэрыторыю якога зламыснікі вырашылі ачысціць ад металалому). Не, хлопцаў зусім не цікавілі цімураўскія справы — яны ведалі: за здадзены металічны лом можна атрымаць рублі, а таму выправіліся, каб пажывіцца.
У першы дзень яны “ачысцілі” тэрыторыю двух участкаў. Папацелі, пераносячы 287 кілаграмаў жалеза, якія каштавалі болей чым 170 рублёў. У другі раз “улоў” яшчэ на пары ўчасткаў аказаўся крыху слабейшы — толькі 62 кілаграмы металічнага лому. Ці трэба казаць, што справамі ўдзельнікаў “талакі” хутка зацікавіліся работнікі міліцыі. У выніку была ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 КК.

Як бярэш чужое, спіш у неспакоі

Народ адвеку вучыў: “Не бяры чужое ды спі спакойна!” Бо не будзеш уздрыгваць пры кожным стуку. Аднак спакуса нажыцца, украўшы, часам перамагае. Невядомы злачынца забраўся ў Федзькавічах у двор да Р. і выкраў аленевыя рогі, тры рулоны сеткі “Рабіца” ды бухту алюмініевага дроту, прынёсшы гаспадару 95 рублёў стратаў.
А вось грамадзянін Т. заўважыў на лавачцы дамскую сумачку і выкраў з яе 135 рублёў 30 капеек. Сумачка належала жыхарцы Жабінкі. Па абодвух крадзяжах узбуджаны крымінальныя справы.
Віталь ГАЛЯНЧУК, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top