Сярод лаўрэатаў — камбікормавы завод

Сярод лаўрэатаў — камбікормавы завод

Урад вызначыў лаўрэатаў прэміі за дасягненні ў галіне якасці 2021 года. Конкурс праводзіцца штогод, пачынаючы з 1999-га, і з’яўляецца самым аўтарытэтным праектам у рэспубліканскім конкурсным руху за якасць.
Лаўрэатам уручаюцца дыплом і сімвал прэміі, прадастаўляецца права выкарыстоўваць на працягу трох гадоў эмблему прэміі пры маркіроўцы прадукцыі і на яе ўпакоўцы, у дакументацыі і ў рэкламных мэтах.
За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, аказваемых паслуг або выконваемых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту званне лаўрэата прысуджана 15 прадпрыемствам. Сярод іх — і Жабінкаўскі камбікормавы завод.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top