Агитбригада «Вперед» завоевала диплом

Агитбригада «Вперед» завоевала диплом

Агітбрыгада “Наперад” вярнулася з дыпломам
Піянерскімі атрадамі Беларусі сёння рэалізуюцца такія праекты, як “Рука ў руцэ”, “Цёплы дом”, “Цуды на Каляды”, “Парасон дабрыні”, праводзяцца акцыі “Дом без адзіноты”, “Ветэран жыве побач”, “Абеліск” і іншыя. У нашым горадзе таксама ёсць агітбрыгада з гучнай назвай “Наперад”, куды ўваходзяць юнакі і дзяўчаты СШ№3 г.Жабінка. Летась гэтая агітбрыгада ўпершыню ўдзельнічала ў абласным конкурсе “Запалім касцёр дабрыні” і вярнулася з узнагародай.
Сёлета, у год 65-годдзя Вялікай Перамогі, была распрацавана новая праграма выступленняў і вучні занялі другое месца ў вобласці. Журы спадабалася строгасць, арганізаванасць і рытміка жабінкаўскіх артыстаў Насці Цісленка, Каці Андрасюк, Пашы Мядзведзя, Улада Лісоцкага, Яны Паплаўскай, Вольгі Гацкевіч, Рамана Глебіка і Сашы Андрасюк. Як адна з лепшых у вобласці, агітбрыгада ўдзельнічала ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе.
19 мая на плошчы Перамогі ў Мінску пад гукі піянерскіх песень, пад чаканны крок каравула сабраліся 180 юнакоў і дзяўчат з усіх куточкаў нашай краіны. Вечны агонь, піянерскі салют, ускладанне кветак, паверце гэта ўражвае. Нашаму падрастаючаму пакаленню ёсць да чаго імкнуцца. Да піянераў далучыліся акцябраты, гонар прысутнічаць і ўдзельнічаць дастаўся Яўгеніі Грыгарчук, Настассі Мельнікавай, Аляксандру Маслоўскаму і Дзмітрыю Кашынскаму.
Затым была сцэна Нацыянальнага цэнтра творчасці, з якой выступалі лепшыя агітбрыгады. Нашы школьнікі выступілі годна і былі ўзнагароджаны дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Святочная праграма была насычана: гэта і вячэрняя дыскатэка з ірландскімі танцамі, і начоўка ў экалагічным цэнтры — прыгажэйшым месцы г.Мінска, і вячэрняя прагулка да Нацыянальнай бібліятэкі, і экскурсія ў музей Вялікай Айчыннай вайны, і ўзнагароджванне ўдзельнікаў, і вясёлая паездка дадому.
Вядома, вучні так цудоўна не справіліся б, калі б разам з імі не працавалі настаўнікі Г.С.Бурко,І.І.Лазоўская, Н.Н.Шлейка і Г.І.Іванова.
У завяршэнне хачу сказаць, што агітбрыгада — гэта форма народнай творчасці, а яна будзе жыць вечна.
Г.ІВАНЧУКОВА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top