Пашана бацькам за дастойнага сына

Пашана бацькам за дастойнага сына

Найбольшай радасцю для бацькоў у любым узросце і ў кожнай сям’і з’яўляюцца поспехі іх дзяцей. Прыемна, калі іх выдзяляюць калегі і заўважаюць кіраўнікі.

У Жабінкаўскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь нясе службу міліцыянерам-вадзіцелем групы затрымання прапаршчык міліцыі Аляксандр Анатольевіч Заяц. Стаж яго службы ўжо амаль 15 гадоў. Хоць Аляксандр Заяц мае сваіх дзяцей, для яго мамы, Любові Міхайлаўны, Пісьмо падзякі ад абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы — гэта прыемная навіна. Уручана яно было ў прысутнасці калектыву КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”.

Старшы сяржант міліцыі Васіль Васільевіч Хлус прыйшоў у органы ўнутраных спраў у лістападзе 2011 года. Аднак і яго бацька, і маці могуць ганарыцца сваім сынам. Стабільныя паказчыкі ў службе, самастойнасць, адказнасць і дысцыпліна — вось тыя якасці, якія перадаліся яму ад старэйшага пакаленняў сям’і. І Пісьмо падзякі, уручанае ў прысутнасці кіраўніцтва арганізацыі, і добрыя словы начальніка ПМК-19 Пятра Уладзіміравіча Вайноўскага ў іх адрас — заслужаная адзнака выхавання сына.

Малодшы сяржант міліцыі Мікалай Уладзіміравіч Кірылюк толькі пачынае сваю службу ў міліцыі. Яго тата Уладзімір Фёдаравіч і мама Тамара Васільеўна падтрымалі жаданні сына служыць у органах унутраных спраў. І не памыліўся ў выбары сын. Пакуль малады службоўца толькі вучыцца несці службу, але ўжо мае добрыя водгукі ад сваіх калегаў і кіраўніцтва. Пісьмо падзякі абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы яго бацькам, якім прыемна, што выхавалі дастойнага сына. Гэта першая адзнака сумленнай працы малодшага з Кірылюкоў.

У Жабінкаўскім аддзеле Дэпартамента аховы шмат супрацоўнікаў, якія паказваюць выдатныя вынікі ў службе. Яны аддадзены сваёй справе, сумленныя і працавітыя. Хочацца пажадаць усім бацькам, чые дзеці працуюць у нашым аддзеле здароўя, доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту і ўсяго найлепшага іх дзецям.

Анатоль ДЗІЎНОЎ, маёр міліцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top