СЛЁЗЫ РАДАСЦІ, ШЧАСЦЕ ПЕРАМОГІ

СЛЁЗЫ РАДАСЦІ, ШЧАСЦЕ ПЕРАМОГІ

Мы ведалі б значна менш пра вайну і перамогу над ёй, калі б на франтах, у арміях, дывізіях не працавалі ваенныя карэспандэнты. Рызыкуючы жыццём, яны стваралі летапіс таго ліхалецця. Мо нездарма і наша раёнка нарадзілася ў тыя няпростыя ваенныя часы.
З першых дзён Вялікай Айчыннай у партызанскім атрадзе імя Чарнака свой прафесійны абавязак выконваў фотакарэспандэнт БелТА Уладзімір ЛУПЕЙКА. Пра тое, як жылі, змагаліся, адпачывалі паміж баямі адважныя чарнакоўцы, і сёння расказваюць ягоныя здымкі.
Так, з кінахронік, пажоўклых ад часу фотакартачак пазіраюць байцы, многія з якіх ніколі не пабачылі пераможных салютаў. Гінулі і самі ваенкары. Пад нашымі Вежкамі ў ліпені сорак чацвёртага склаў галаву намеснік рэдактара дывізійнай газеты гвардыі капітан Аркадзь МАРОЗАЎ.
Іншы, больш шчаслівы лёс чакаў Фёдара ЛЕЎШЫНА. З першых дзён ён быў на перадавой, з аўтаматам і фота-апаратам у руках прайшоў восем франтоў, адолеў ратны шлях да Вены і манчжурскіх стэпаў. Фёдар Мікалаевіч быў спецыяльным фотакарам газеты “Чырвоная Зорка”, меў ордэн на грудзях — таксама Чырвонай Зоркі. А яшчэ пакінуў шмат фотаработ.
Адна з іх перад вамі. На здымку сорак пяты год. Вы бачыце: салдат завяршыў свой паход. Кранальная сустрэча, якая ў адначассе прынесла слёзы радасці і шчасце Перамогі.
Анатоль БЕНЗЯРУК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top