… І казка ажыла

… І казка ажыла

Днямі зайшла ў цукразаводскую бібліятэку, каб абмяняць кнігі. Там было шматлюдна — дзясяткі хлопчыкаў і дзяўчынак размясціліся на банкетках, а ў холе чакалі святочна прыбраныя дзеці. Так шматлюдна было нездарма: у доме, дзе жывуць на паліцах казкі, ажыла сапраўдная. Выхаванцы нядзельнай школы Свята-Пакроўскага храма Жабінкі паказвалі вучням пачатковых класаў другой гарадской школы інсцэніроўку паводле твора Ханса Андэрсена “Снежная каралева”.

Зачаравана сачылі дзеці, як кволая Герда (яе ролю выконвала Соф’я Хамюк) абыходзіць паўсвету ў пошуках брата Кая (Кірыл Касмовіч). Ёй сустракаюцца Чараўніца (Ксенія Уласюк), Разбойніца (Маша Захарчук), каралеўскія Воран (Лёня Дудар) і Варона (Ганна Андрасюк), Снежная Каралева (Каця Вайцюк) і інш., са шляху збіваюць халодныя сняжынкі. Здавалася б, сусвет такі вялікі, і сястра ніколі не адшукае брата. Аднак дзяўчынка з дапамогай сяброў пераадолела ўсе перашкоды, а гарачым і пяшчотным сваім сэрцам разагрэла замерзлае сэрца Кая.

… Амаль гадзіну доўжылася пастаноўка. Выдатная гульня амаль трох дзясяткаў акцёраў і танцораў была ўзнагароджана шчырымі апладысментамі юных гледачоў.

Дарэчы, юныя артысты паказвалі “Снежную каралеву” таксама ў СШ №3, у клубе цукровага завода і ў в.Падлессе.

Святлана КІСЛАЯ.

На здымку: сцэнка са «Снежнай каралевы» Г.Х.Андэрсена ў цукразаводскай бібліятэцы.

Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top