Кто спортом занимается — тот силы набирается

Кто спортом занимается — тот силы набирается


Яшчэ ў даўніну наш народ заўважыў, што здаровы той чалавек, які займаецца фізкультурай, спортам.
Сёння адзначаецца прафесійнае свята фізкультурнікаў і спартсменаў, усіх тых, хто вядзе здаровы лад жыцця: свой вольны час праводзіць на спартыўных пляцоўках, у басейнах, на тэнісных кортах… Такое найперш стала магчымым таму, што з самага ранняга дзяцінства хлопчыкі і дзяўчынкі далучаюцца да фізкультуры ў дашкольных установах, дзе акрамя праграмных заняткаў для іх створаны і працуюць гурткі. Напрыклад, у першым садзіку, што ў мікрараёне цукровага завода, функцыянуе басейн. Педагог фізвыхавання Таццяна Віктараўна Зарбаілава шырока практыкуе з малымі элементы спартыўнай гімнастыкі.
Школа — новая прыступка фізічнага выхавання хлопчыкаў і дзяўчынак, дзе напоўніцу развіваюцца іх фізічныя задаткі. Тут дзеці адстойваюць гонар не толькі свайго калектыву, а і цэлага рэгіёну, удзельнічаюць у спаборніцтвах і спартакіядах. Прыемна, што каманда спартсменаў з Крыўлянскай адзінаццацігодкі ўдзельнічала ў тэлевізійнай гульні “Бухта капітанаў” і дайшла да фіналу. Дзякуючы карпатлівым намаганням настаўнікаў фізкультуры Ю.В.Якавенкі і А.Ф.Марчука тут ёсць моцныя каманды валейбалістаў і баскетбалістаў.
У мінулыя навучальныя гады каманды вучняў Ленінскай і першай гарадской адзінаццацігодак удзельнічалі ў абласных спаборніцтвах заключнага этапу спартакіяды на базе аграгарадка Тамашоўка і ўваходзілі ў дзесятку лепшых у вобласці.
Жабінкаўская зямля выхавала нямала цудоўных атлетаў, баксёраў, плыўцоў… Выпускнікі Жабінкаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Павел Кастрамін і Яўген Градаўляк, чэмпіёны Беларусі ў боксе, звязалі сваё далейшае жыццё са спортам. Абодва вучацца ў Мінскім інстытуце фізічнай культуры. Яўген абраў завочную форму навучання і працуе трэнерам у нашай школе. Павел уваходзіць у нацыянальную зборную краіны па боксе.
Прызёры рэспублікі, чэмпіёны-баксёры вобласці Андрэй Кабась, Віктар Сарокін і Канстанцін Дарошка сталі кандыдатамі ў майстры спорту. Выканала нарматывы кандыдата ў майстры спорту ў плаванні вучаніца СШ №2 г.Жабінка Аліна Гусева. Добрыя спартыўныя дасягненні ў абласных спаборніцтвах пастаянна паказваюць плыўцы Ігар Ігнатчык і Кірыл Максімаў з другой, лёгкаатлеты Таццяна Бакун і Настасся Шыцік з трэцяй гарадскіх школ.
Ганарымся нашым выпускніком Яўгенам Місіюком, які ўваходзіць у склад нацыянальнай зборнай Беларусі па валейболе, гуляе за каманду “Заходні Буг”.
Цяпер ва ўстановах адукацыі шырока развіваецца алімпійскі рух. У базавых, сярэдніх школах і ліцэі створаны і працуюць клубы “Юны алімпіец”, старшыні якіх настаўнікі фізічнай культуры. У Крыўлянскай школе — такое права дадзена вучаніцы Дзіяне Доста, а ў Хмелеўскай — Віктару Міхайлоўскаму. 405 вучняў аб’ядналіся ў раёне ў гэтых клубах. Тут і пяцікласнікі, і выпускнікі школ. Словам, усе ўзроставыя групы ўдзельнічаюць у алімпійскім руху. У раённай алімпійскай спартакіядзе, якая праходзіць заўсёды ўрачыста, і на якую запрашаюцца лепшыя спартсмены вобласці і рэспублікі, удзельнічае каля 300 школьнікаў. Праводзяцца пад час яе спаборніцтвы ў лёгкай атлетыцы, гімнастыцы, плаванні, а таксама творчыя конкурсы алімпійскага малюнка і віктарыны.
Заўтра ў школах раёна завяршаецца “Алімпійскі тыдзень”, які стартаваў 10 мая гэтага года. Паўсюдна праводзіліся цікавыя мерапрыемствы: спартакіяды, конкурсы, фотавыстаўкі. Пераможцы вызначацца літаральна праз тыдзень.
17 мая ў нас, як і ў краіне, стартуе спартыўна-масавы праект “Адзіны тыдзень масавага футболу ў Беларусі”. Юныя спартсмены Жабінкаўшчыны правядуць гульню “Зараніца”. Да іх у госці прыедуць прадстаўнікі Нацыянальнага Алімпійскага камітэта ў Брэсцкай вобласці.
На футбольных пляцоўках адбудуцца спаборніцтвы, у вольны ад вучобы дзень будзе праведзены ўрок футболу, сустрэчы з ветэранамі гэтага віду спорту, у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе арганізуецца майстар-клас з вучнямі. Вынікі тыдня падсумуюцца да Міжнароднага для абароны дзяцей.
А.КРУК, вядучы спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top