Новы праект

Новы праект

Ужо больш за дзесяцігоддзе прафсаюзы шэфствуюць над Курганам Славы. На ім раней былі ўсталяваны два экспанаты — легендарныя “Кацюша” і “ІЛ-2”. Як паведаміў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл ОРДА, зараз прапануецца стварыць на Кургане выставачны дыярамны комплекс, у якім наведвальнікі змогуць даведацца пра вызваленчую аперацыю “Баграціён”. Ужо распрацаваны эскізы гэтай цікавай ідэі, якія будуць вынесены на грамадскае абмеркаванне і Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы. “Самае важнае, — падкрэсліў Міхаіл Сяргеевіч, — напаўненне выставы. Мы прапануем стварыць у комплексе сучасныя кампазіцыі, якія фактычна пагружаюць чалавека ў падзеі тых дзён. На наш погляд надзвычай сімвалічна рэалізаваць гэты праект да 80-х угодкаў Вялікай Перамогі”.
Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top