Энерганагляд інфармуе

Энерганагляд інфармуе

Яшчэ раз пра абавязкі спажыўцоў у ацяпляльны сезон

Энерганагляд напамінае, што пры ўстойлівых сярэднесутачных тэмпературах паветра ніжэй чым -15º, спажыўцы цеплавой энергіі павінны арганізаваць кругласутачнае дзяжурства адказных работнікаў эксплуатацыйных службаў і мець сувязь з дзяжурным персаналам арганізацый, якія забяспечваюць энергіяй (дыспетчарскімі службамі).

У асенне-зімовы перыяд арганізацыі, якія эксплуатуюць цеплаўстаноўкі і цеплавыя сеткі, абавязаны:

— устанавіць кантроль за захаваннем тэмпературнага графіка ў залежнасці ад тэмпературы паветра на вуліцы і гідраўлічных рэжымаў на кожным цеплавым пункце;

— не дапускаць самавольных злучэнняў, здымання ці рассвідравання шайбаў, дыяфрагмаў і соплаў, разбору (зліву) вады з сістэмы цеплазабеспячэння;

— арганізаваць кругласутачны доступ персаналу прадпрыемства, якое забяспечвае энергіяй, і органаў Дзяржэнерганагляду на цеплавыя пункты, да транзітных трубаправодаў, да трубаправодаў у падвалах для кантролю рэжымаў цеплазабеспячэння.

Уладзімір ДАНІЛЮК, дзяржаўны інспектар энергетычнага нагляду.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top