Хмелеўскія артысткі з Жабінкаўская раёна прымалі віншаванні ў Мінску

Хмелеўскія артысткі з Жабінкаўская раёна прымалі віншаванні ў Мінску

Лаўрэаты прэзідэнцкай прэміі

Калектыў народнага тэатра гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі” Хмелеўскага сельскага Дома культуры вядомы далёка за межамі раёна. Яго выступленні становяцца ўпрыгажэннем любога мерапрыемства, любога свята, дораць нямала прыемных хвілін гледачам, адраджаюць духоўную спадчыну нашага беларускага народа. Існуе ён з 2000 года і ўжо тройчы пацвярджаў званне народнага.

І вось прыемная навіна са сталіцы нашай краіны. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня падпісаў указ, у адпаведнасці з якім паводле вынікаў 2012 года прысуджаны пяць прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і дзесяць спецыяльных дзеячам культуры і мастацтва. Сярод лаўрэатаў спецыяльнай прэміі — “Хмелеўскія валацугі”, якія адзначаны за значны ўклад у захаванне і прапаганду культурнага і духоўнага здабытку беларусаў, за вялікую работу ў адраджэнні абрадаў і народнага мастацтва.

9 студзеня хмелеўскія артысткі прымалі віншаванні ў Мінску. Дарэчы, яны адзіныя ў ліку лаўрэатаў ад Брэсцкай вобласці. Цырымонія ладзілася ў Палацы Рэспублікі. Перад узнагароджаннем “Хмелеўскія валацугі” выступілі з канцэртнай праграмай у холе Палаца, дзе праходзіла знаёмства з намінантамі.

З цёплымі віншавальнымі словамі звярнуліся да віноўнікаў урачыстасці і прысутных кіраўнікі дзяржавы і праваслаўнай царквы А.Р.Лукашэнка і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт.

… Адзін за адным выходзяць на сцэну для ўшаноўвання: дзеячы культуры і мастацтва, пісьменнікі, педагогі, працоўныя, аўтарскія і творчыя калектывы, святары, супрацоўнікі дабрачынных арганізацый, іншыя, хто вёў актыўную дзейнасць у культурнай і гуманітарнай сферах. Кіраўнік народнага тэатра гумару, гульні і песні Наталля Дырман прымае з рук прэзідэнта краіны Ганаровы дыплом і кветкі. Прызнанне і ўзнагароды — сведчанне вялікай увагі дзяржавы да фарміравання ў беларускім грамадстве здаровай духоўнай атмасферы, развіцця нацыянальнай культуры і мастацтва, выхавання любові да нашай Беларусі.

Святлана МІКАЛАЕВА.

На здымку: калектыў народнага тэатра гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top