Карагод надзеі пад Новы год на Жабінкаўшчыне

Карагод надзеі пад Новы год на Жабінкаўшчыне

Новы год — самае казачнае, цудоўнае, сямейнае свята. Нават дарослыя чакаюць яго надыходу:  набываюць падарункі, гатуюць смачныя святочныя стравы, упрыгожваюць ёлку. Менавіта так адбываецца ў шчаслівых сем’ях, дзе мамы і таты выхоўваюць сваіх дзетак, ранкам збіраюць іх у школу, а вечарам сустракаюць пасля заняткаў і проста абдымаюць, каб дзіця магло адчуць цеплыню бацькоўскага сэрца. Аднак бывае і інакш…

Традыцыйным стала для вучняў ліцэя наведваць выхаванцаў прытулку, што знаходзіцца ў аграгарадку Ленінскі. Яшчэ далёка да навагодніх святаў вучні пачынаюць праводзіць розныя кірмашы і акцыі, каб сабраць цацкі і грошы на набыццё для дзетак алоўкаў і фламастэраў, ручак, сшытккаў, а таксама рыхтуюць забаўляльную праграму — вучаць песні і загадкі, падбіраюць гульні.

Напярэдадні Новага года актывісты пярвічкі “БРСМ” ліцэя, разам з валанцёрамі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Чырвонага Крыжа адправіліся ў госці да выхаванцаў сацыяльнага прытулку ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Тут 11 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія не змогуць радавацца навагоднім святам у сям’і. Таму мы, дзесяцікласнікі ліцэя, гулялі, весяліліся з дзеткамі, рабілі ўсё магчымае, каб яны змаглі забыць аб тым, што побач з імі няма пяшчотных і клапатлівых бацькоў.

“Чунга-Чанга” і “Антошка” пад гітару, карагоды вакол ёлкі, гульні, вершы, якія дзеці вывучылі для Дзеда Мароза і яскравыя ўсмешкі панавалі ў зале і стваралі ўтульную і шчаслівую атмасферу Новага года. Парадавала выхаванцаў прытулку і пасылка з падарункамі ад Дзеда Мароза, якую сабраў раённы камітэт ГА “БРСМ”.

Пакідалі прытулак з сумам і ў той жа час з надзеяй, што ўсё ў гэтых малых будзе добра, наступны Новы год яны абавязкова сустрэнуць дома з мамай і татам.

Аліна НОВІК, Дар’я МАСЯЙЧУК, вучаніцы 10 “А” класа ліцэя.    

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top