Добры дзень, Новы год!
Новы год і Каляды — гэта чароўная пара, калі спаўняюцца запаветныя жаданні. Хто з нас не чакае Дзеда Мароза са Снягуркай, падарункаў і ўпрыгожанай елкі! Цуды рэальныя і адбываюцца часта. У гэтым змаглі пераканацца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія прыйшлі на свята “Добры дзень, Новы год!” у цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Спецыялісты яго падрыхтавалі для дзетак цікавую праграму. Усе імкнуліся да таго, каб кожнае дзіця на свяце хоць крышачку адчула шчасце. Скажу, гэта збылося: на працягу ўсяго мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі весяліліся і смяяліся. Дзеткі, якія наведалі свята, акрамя добрага настрою атрымалі салодкія падарункі.
Супрацоўнікі цэнтра, а таксама бацькі ўдзельнікаў свята адрасуюць словы ўдзячнасці дырэктару ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Віктару Рыгоравічу Міронаву, які выдзеліў фінансавыя сродкі на набыццё падарункаў.
Ала ЯРМАШ, выхавальніца цэнтра.
На здымку: пад час навагодняга свята.
Фота аўтара.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.