Не пакідайце месца дарожнага здарэння

Не пакідайце месца дарожнага здарэння

Як сведчыць практыка, нярэдка вадзіцелі пасля здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння збягаюць з месца аварыі, калі нават невінаватыя, а свае паводзіны потым тлумачаць бояззю быць пазбаўленымі волі альбо правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі. Аднак бываюць розныя сітуацыі, пры якіх адбываюцца аварыі: адна справа, калі наезд здзейснены на пешаходным пераходзе, і зусім іншая, калі сам пешаход выбягае на праезджую частку, трапляючы пад колы аўтамабіля. Але ў любым выпадку збягаць з месца аварыі, пакідаючы параненага без дапамогі, нельга. Тым больш, што такі ўчынак пагражае сур’ёзнай адказнасцю, прадугледжанай арт.159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Іншымі словамі, наезд — гэта адно, а спроба знікнуць з месца ДТЗ — зусім іншае злачынства, за якое чакае пакаранне.
Цяпер у вышуку знаходзіцца машына і кіроўца, што з’ехаў з месца дарожна-транспартнага здарэння 3 лістапада 2009 года. Аварыя, у якой загінуў пешаход, адбылася на 38 кіламетры аўтадарогі Брэст-Мінск-Граніца Расійскай Федэрацыі.
Што тычыцца ДТЗ, якія прынеслі матэрыяльныя страты, дык хочацца папярэдзіць вадзіцеляў: за спробу знікнуць з месца здарэння дзяржаўтаінспекцыя накладвае адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання транспартным сродкам на максімальна магчымы тэрмін, які складае 2 гады, або штрафа ў памеры ад 700000 да 1750000 рублёў. За 2009 год супрацоўнікамі ДАІ Жабінкаўскага РАУС было выяўлена 30 такіх кіроўцаў.
Таму ў любым выпадку патрэбна заставацца на месцы дарожна-транспартнага здарэння, каб да канца высветліць прычыны таго, што адбылося. І калі ёсць пацярпелы, найперш, трэба прыняць усе неабходныя меры, каб дапамагчы чалавеку, які трапіў у бяду.
В.МАРТЫНЧУК, начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

В.МАРТЫНЧУК, начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top