Напярэдадні Новага года дабрачынная ёлка зноў сабрала вялікі дзіцячы карагод. Больш за 80 выдатнікаў вучобы, дзяцей з няпоўных, шматдзетных, малазабяспечаных, прыёмных і апекунскіх сем’яў сталі гасцямі навагодняга свята, якое традыцыйна праводзіцца ў гарадскім Доме культуры.
З віншавальнай прамовай да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся старшыня райвыканкама Мікалай Васільевіч Токар. Ад яго дзеткі пачулі шмат шчырых пажаданняў, якія спадзяемся абявязкова збудуцца ў новым годзе.
Як заўсёды ў чароўныя дні ажываюць казкі. Разам з работнікамі Дома культуры, якія штогод рыхтуюць святочныя мерапрыемствы, хлопчыкі і дзяўчынкі вадзілі карагоды, спявалі песні, расказвалі вершы. На гэты раз дзяцей наведалі казачныя героі Баба-Яга, Зайчыкі, Снягуркі з розных канцоў свету, Снегавік і, канечне, Дзед Мароз, які, нягледзячы на свой шаноўны ўзрост, весяліўся і “запальваў” разам з дзецьмі.
Але ж які Новы год без сюрпрызаў? Напоўніць мех Дзеда Мароза салодкімі падарункамі дапамаглі аблвыканкам, а таксама прадпрымальнікі Жабінкаўшчыны, якія выдзелілі фінансавыя сродкі на правядзенне дабрачыннай ёлкі.
Глядзела на дзяцей, як яны радуюцца, і думала: цудоўна што свет наш не без добрых людзей.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
Фота аўтара.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.