Выклікаюць інтарэс усе жыццёвыя навіны

Выклікаюць інтарэс усе жыццёвыя навіны

У абласны Дзень падпісчыка, што праходзіў 18 снежня у першым гарадскім аддзяленні паштовай сувязі, было людна. Цешыла, што многія прыйшлі, каб падпісацца на “Сельскую праўду”.

Падпісная кампанія — экзамен для паштальёнаў, усіх работнікаў аддзялення. Калі прапагандуем газеты і часопісы, трэба ведаць густы чалавека, каб ён пагадзіўся аформіць падпіску на перыядычныя выданні. І не забывацца ў час дастаўляць іх адрасатам. Таму давялося пачуць і скаргу жанчыны. Яна не атрымала своечасова раёнку, якую не толькі сама чытае з цікавасцю, але і яе пажылая маці. У аддзяленні выслухалі, паабяцалі, што такія непрыемныя моманты не паўторацца.

Дзень падпісчыка праводзіла Вольга Мікалаеўна Лабашэвіч, якая сем гадоў таму (пасля Мінскага каледжа сувязі) прыйшла аператарам у паштовую сувязь і вось дарасла да намесніка загадчыка першага гарадскога аддзялення, зараз працягвае навучанне ў Бресцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Яна заўважыла:

— На сённяшні день пры плане ў 1237 экзэмпляраў, які нам даведзены, у аддзяленні ўжо падпісаліся больш за 700 чалавек. У раёнцы спалучаюцца дзве рэчы: яна вельмі танная і пры гэтым утрымлівае разнастайную эканамічную, палітычную, культурную інфармацыю, ёсць і забаўляльныя старонкі, і праграма тэлеперадач. Заклікаю, усіх наведацца ў аддзяленне або звярнуцца да сваіх паштальёнаў, каб не застацца без навінаў!

Жанчына ахвотна дапамагае падпісчыкам арыентавацца ў выданнях, змешчаных у ёмістых каталогах. Да яе слоў прыслухоўваліся, ахвотна выпісвалі “Сельскую праўду”. За няпоўную гадзіну сваё знаёмства з раёнкай на першы квартал 2013 года, а то і на паўгода працягнулі А.М.Клочка, З.П.Кузьміч, Н.П.Сняжко, Г.С.Акуліч, Н.М.Максімава, В.В.Лук’янюк. Чытачы даўно ўсвядомілі: толькі “Сельская праўда” нясе найбольш неабходнай інфармацыі пра Жабінкаўшчыну. Запомніліся словы Вікторыі Анатольеўны Ліс, што, акрамя раёнкі, падпісалася на “АиФ” і “СБ”:

— Лепш не даем, чым не пачытаю!

Сапраўдныя прыхільнікі нашай газеты ў абласны Дзень падпісчыка атрымалі сувеніры, але й без гэтага кожны лічыў, што зрабіў сабе і сваім родным добры падарунак. Бо калі ты застаешся з любімай газетай — будзеш у курсе жыцця тваёй малой радзімы. Падпіска працягваецца, далучайцеся да кола шчырых сяброў “Сельскай праўды”!

Антон БЕРАСТОК.

На здымку: Вольга Лабашэвіч падпісвае на “Сельскую праўду” Алену Клочка.

Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top