Беларусбанку — 90 гадоў

Імкнемся быць бліжэй да кліента,

працаваць дзеля яго і на карысць яму

Жабінкаўскі раён невялікай плошчы, але самабытны і багаты гістарычнымі традыцыямі. Ён знаходзіцца ў добрым геаграфічным становішчы і мае развітую і разгалінаваную транспартную сістэму. Усё гэта стварае добры патэнцыял для ўмацавання эканомікі рэгіёна, развіцця бізнесу і прыцягнення турыстаў.

(На здымку: В.М.Кушнярэвіч)

Цэнтр банкаўскі паслуг №109 філіяла №100 Брэсцкага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” прымае актыўны ўдзел у развіцці новай эканомікі. У цэлым, банк і наш цэнтр з’яўляюцца стабільнай асновай беларускай фінансавай сістэмы. Мы працуем з кліентамі, якім аказваем шырокі спектр банкаўскіх прадуктаў і паслуг, падтрымліваем тыя накірункі ў развіцці эканомікі раёна, у якіх зацікаўленая дзяржава, мясцовае кіраўніцтва. Словам, мы з’яўляемся буйнейшым крэдыторам яе рэальнага сектара. Свой бізнес ЦБП №109 Жабінкі даверылі больш за 40% прадпрыемстваў Жабінкаўшчыны. На разлікова-касавым абслугоўванні знаходзіцца 273 кліенты розных форм уласнасці, якім адкрыта звыш 418 рахункаў. Сярод іх буйнейшыя прадпрыемствы: адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Жабінкаўскі цукровы завод”, “Жабінкаўскі камбікормавы завод”, “Жабінкаўская сельгастэхніка”, “Ракітніца” і “Жабінкаўскі”, унітарнае прадпрыемства “Жабінкаўская ПМК-10”, філіял КУП “Брэстаблдарбуд” Жабінкаўскае ДРБУ №103, СВК “Рагазнянскі”, “Арэпічы”, “Маціевічы” і “Шпіталі”, бюджэтныя арганізацыі: аддзел адукацыі райвыканкама, КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”, іншыя.

Сёння мы прапануем сваім кліентам звыш ста відаў паслуг — ад стандартных (разлікова-касавае абслугоўванне) да шматлікіх міжнароднага ўзроўню. Выкарыстанне ў рабоце сучасных тэхналогій дазваляе кліентам ажыццяўляць з дапамогай электроннай сістэмы “Кліент-банк” аддаленае

(Н.М.Букланава ў цэнтры з С.Л.Саковічам і А.А.Пархоменкам)

кіраванне фінансавымі патокамі паводле сваіх рахункаў без наведвання нашай установы. На сённяшні дзень такой сістэмай разлікаў ажыццяўляецца больш чым 90% кліенцкіх плацяжоў. У ЦБП абсталявана месца мультыкарыстальніка, якое дазваляе індывідуальным прадпрымальнікам ажыццяўляць электронныя плацяжы.

Наш калектыў актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі дзяржаўных інвестыцыйных праграм, якія накіраваны на новае будаўніцтва, мадэрнізацыю і тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасцяў і ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў, асноўнымі з якіх з’яўляюцца праграмы развіцця цукровай і мяса-малочнай вытворчасцяў, а таксама малых гарадоў.

Партнёрскія адносіны з ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”, які мае статус карпаратыўнага кліента першага класа, даўнія, сумесныя і плённыя. Для нас яны з’яўляюцца прыярытэтнымі. Яго абслугоўванне каардынуецца персанальным менеджарам, што значна павышае аператыўнасць і якасць пры рашэнні фінансавых пытанняў. Цукравікі карыстаюцца амаль 70-цю банкаўскімі паслугамі і бяруць значны аб’ём грашовых рэсурсаў. За кошт пазык банка вядзецца авансаванне і закупка цукровых буракоў у сельгаспрадпрыемствах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Дзякуючы дакументарным акрэдытывам і крэдытам імпартуецца цукар-сырэц. З 2003 года мы фінансуем праект рэканструкцыі цукровага завода, які накіраваны на павелічэнне магутнасцяў прадпрыемства.

Наш калектыў актыўна ўключыўся ў фінансаванне рэканструкцый малочнатаварных ферм сельгаспрадпрыемстваў раёна, на што сёлета было выдаткавана 27 млрд. руб.

Цэнтр банкаўскіх паслуг заўсёды працаваў і працуе для людзей, таму што аказвае ім найбольшую колькасць якасных і запатрабаваных на рынку паслуг. Пра гэта сведчыць пастаянны рост іх аб’ёмаў. Акрамя традыцыйных банкаўскіх прадуктаў (уклады, каштоўныя паперы, рэалізацыя латарэйных білетаў, грашовыя пераводы, аказанне страхавых паслуг) атрымалі ў нас шырокае развіццё валютнаабменныя аперацыі ў кожным аддзяленні, якіх у нас 10, а таксама можна набыць мерныя зліткі, каштоўныя металы, памятныя манеты. Наладжаны прыём дакументаў і выдача насельніцтву пазык на спажывецкія патрэбы. Іх сёлета было выдадзена 97-мі кліентам банка на агульную суму 1,4 млрд. руб.

Мы захавалі пазіцыю лідара на рынку банкаўскага крэдытавання насельніцтва ў рэгіёне. Дзякуючы нашай крэдытнай падтрымцы, уводзяцца ў эксплуатацыю шматкватэрныя жылыя дамы, актыўна вядзецца індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва ў раёне. Толькі з дапамогай пазык цэнтра за

(С.А.Карпук і А.У.Грыцук)

апошнія пяць гадоў на Жабінкаўшчыне пабудавана 20 жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў, узведзена індывідуальнага жылля 36400 кв.м, працуем яшчэ з 432-мя забудоўшчыкамі. На 1 снежня гэтага года крэдытны партфель фізічных асобаў склаў 128,4 млрд. руб. Мы выдавалі льготныя крэдыты на рэканструкцыю жылля згодна з Указам прэзідэнта №75 і на газіфікацыю жылля згодна з Указам №368 у межах устаноўленых гадавых заданняў. На гэтыя патрэбы выдадзена ў 2012 годзе адпаведна 472 млн. і 906,8 млн. руб.

Адно з асноўных накірункаў развіцця рознічнага бізнесу — нарошчванне аб’ёмаў прыцягнення сродкаў фізічных асобаў, якія за бягучы год выраслі на 53,6%. Ва ўсіх аддзяленнях створаны камфортныя ўмовы для абслугоўвання насельніцтва з улікам сучасных патрабаванняў. Паўсюдна праведзены рамонты. Неўзабаве ЦБП чакае яшчэ адзін значны і адказны крок у развіцці. Пачынаем рэканструкцыю адміністрацыйнага будынка. Будзе надбудаваны другі паверх. Пасля праведзенай рэканструкцыі госці і кліенты ацэняць перавагі новага будынка, у якім будзе прасторная аперацыйная зала, індывідуальныя кабіны, якія забяспечаць максімальныя зручнасці для насельніцтва. Умовы і якасць абслугоўвання палепшацца, а значыць, мы зможам рэалізоўваць новыя ініцыятывы на карысць кліентаў.

(І.В.Дубіна, В.У.Шалянкова і Т.А.Адзінец абслугоўваюць кліента)

Важным накірункам у рабоце нашага калектыву з’яўляецца развіццё сістэмы безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак. Мы лідары па ўдзельнай вазе гэтай працэдуры сярод устаноў ААТ “ААБ Беларусбанк”. Папулярнасцю цяпер карыстаюцца дыстанцыйныя паслугі для трымальнікаў пластыкавых картак, такія, як М-банкінг і Інтэрнэт-банкінг, з дапамогай якіх можна ажыццявіць шырокі пералік плацяжоў (аплата камунальных паслуг, пагашэнне крэдытаў і інш.) нават знаходзячыся дома.

Шырока развіваецца інфраструктура прыёму пластыкавых картак у гандлёва-сэрвіснай сетцы і прыцягнення гэтых прадпрыемстваў і арганізацый для ўдзелу ў праграмах прад’яўлення скідак іх уладальнікам. Усяго ўстаноўлена 106 адзінак разліковых тэрміналаў.

Прыведзеныя лічбы сведчаць пра кадравы патэнцыял нашага калектыву і адлюстроўваюць яго імкненне захаваць у сваёй дзейнасці дасягнутыя пазіцыі. Індывідуальны падыход і ўвага, што аказваюцца кожнаму кліенту нашымі спецыялістамі, з’яўляюцца гарантыяй таго, што “Беларусбанк” і далей будзе ўмацоўваць дасягнутыя пазіцыі ў раёне. Мы будзем старацца забяспечваць параметры, што абазначаны прагнознымі паказчыкамі ў прыбытку, рэнтабельнасці, нарошчванні даходнасці банкаўскіх аперацый. Будзем старацца быць бліжэй да кліентаў, працаваць дзеля іх і прыносіць сваёй справай ім карысць.

Валянцін КУШНЯРЭВІЧ, дырэктар ЦБП №109 г.Жабінка.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*