В хозяйствах района началась «зеленая жатва»

В хозяйствах района началась «зеленая жатва»

У гаспадарках раёна пачалося «зялёнае жніво». Корманарыхтоўшчыкі КУСП  «Саўгас «Жабінкаўскі» ўбралі ўжо 60 гектараў шматгадовых траў першага ўкосу на сянаж. Работы вядуцца комплексна. Косяць  Мікалай Зозан і Фёдар Шчэрба, варушыць пакосы — Андрэй Кузнец, прэсуе падвяленую траву ў рулоны Васіль Лучко, «апранае» іх у плёнку — Уладзімір Партны. Арганізацыю працы і якасць корманарыхтоўкі кантралюе малады спецыяліст, выконваючы абавязкі галоўнага агранома Аляксандр Рубанаў.
Усе механізатары забяспечаны харчаваннем, якое дастаўляецца на сенажаці з рэстарана «Вясёлка». Сёлета працаўнікам гаспадаркі трэба назапасіць 450 тон сена, 5100 тон сенажу і 25000 тон сіласу.
На здымках: прэсуе шматгадовыя травы Васіль Лучко; за абедам шафёр Аляксандр Гапончык; Мікалай Зозан,  Аляксандр Рубанаў і Фёдар Шчэрба на касьбе шматгадовых траў.
Тэкст і фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top