Лепшая ў педагогіцы творчасці

Лепшая ў педагогіцы творчасці

Адбыўся фінал абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства “Малады настаўнік Брэстчыны”. Сёлета за ганаровае званне лепшага маладога педагога вобласці змагаліся 20 удзельнікаў, сямёра сталі фіналістамі. Сярод іх і настаўнік англійскай і нямецкай мовы трэцяй гарадской школы Крысціна Цюрко.
З 14 па 18 сакавіка праводзіліся выпрабаванні: адкрыты ўрок у незнаёмым класе, конкурсы “Педагог — творчая асоба”, матывацыйных відэаролікаў “Чаму я вырашыла стаць настаўнікам?”, творчыя выступленні і рашэнне нестандартных педагагічных задач на сцэне.
Конкурс паказаў, што сучасныя маладыя настаўнікі адрозніваюцца добрай эрудыцыяй, творчым пошукам і высокай матывацыяй. Крысціна Віктараўна годна прадставіла наш раён у фінале конкурсу і стала пераможцай у намінацыі “Педагогіка творчасці”. Віншуем Крысціну Віктараўну і жадаем новых перамог, дапытлівых вучняў і ўпэўненасці ў сваіх сілах!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top