Зноў лепшая каманда СШ№3 г.Жабінка
Дзе найпаўней можна праявіць свае фізічныя здольнасці, уменні, навыкі? Вядома ж на раённай абаронна-спартыўнай гульні “Зарніца”. Сёлета яна праводзілася 15 мая на базе першай гарадской школы і прысвячалася 65-й гадавіне Вялікай Перамогі і алімпійскім дням у Беларусі
Старт абаронна-спартыўнай гульні дала выканаўчы дырэктар Прадстаўціцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Брэсцкай вобласці А.Л.Белаконенка.
У “Зарніцы-2010” удзельнічала дзесяць каманд ад усіх сярэдніх агульнаадукацыйных школ і зводная навучэнцкай моладзі “Сокал”. У шасці конкурсах юнакі і дзяўчаты дэманстравалі сваю рашучасць, адказнасць, сілу волі, дысцыплінаванасць. У аглядзе строю найбольш ачкоў набралі трэцяя і першая гарадскія, Азяцкая школы. Самымі трапнымі стралкамі зноў аказаліся вучні першай і трэцяй гарадскіх школ, добрыя вынікі паказалі ракітчукі. У такіх конкурсах як мастацкая самадзейнасць, выпуск баявых лісткоў, вылучыліся юнакі і дзяўчаты з першай і трэцяй гарадскіх, хмелеўскай і ракітніцкай школ.
Найлепш знаюць правілы пажарнай бяспекі вучні першай і другой гарадскіх, Азяцкай школ. Высокі ўзровень ведаў паказалі ў гэтым конкурсе прадстаўнікі “Сокала”. Азятчукі былі найлепшымі і ў эстрафеце, крышачку ад іх адсталі спартсмены трэцяй гарадской адзінаццацігодкі.
У напружанай барацьбе другі год запар пераможцай раённай абаронна-спартыўнай гульні “Зарніца-2010” стала каманда СШ№3 г.Жабінка, якая будзе абараняць гонар раёна ў вобласці.
В.БОРТНІК, галоўны суддзя спаборніцтваў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
даа наша школа лучше всех-её ждёт всегда успех!!!!!!!!