Не рубіце елак

Не рубіце елак

Напярэдадні калядных і навагодніх святаў многія ўпрыгожваюць сваё жыллё елкамі. На жаль, практыка сведчыць, што з набліжэннем гэтых святаў, павялічваецца колькасць выпадкаў незаконнай вырубкі елак і соснаў.

Брэсцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету папярэджвае ўсіх аб тым, што за парушэнні парадку нарыхтовак елак Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу. Паводле арт.15.22 гэтага кодэкса, незаконнае знішчэнне, у тым ліку парубка ці пашкоджанне драўнінна-хмызняковай расліннасці ў лясах першай групы дзяржлесфонду (асабліва-ахоўныя), а таксама той, якая не ўваходзіць у дзяржаўны лясны фонд, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічыняў. Тыя ж дзеянні, якія здзейснены ў астатніх лясах дзяржлесфонду штрафуюцца на суму да 30-ці базавых велічыняў. Акрамя гэтага, за кожную вырубленую елку неабходна кампенсаваць урон, які прычынены лесу, у памеры 0,1 базавай велічыні. Да таго, калі канфіскаванае незаконна вырубленае дрэва з-за якіх-небудзь пашкоджанняў будзе непрыгодным да далейшай рэалізацыі, парушальнік абавязаны выплаціць яшчэ адну базавую велічыню за гэтае дрэва.

Такім чынам, навагоднюю елачку ці сасну лепш купіць на кірмашы ці ў лясніцтве. Паведамляем, пра факты незаконнай вырубкі елак можна паведамляць на тэлефон “гарачай лініі” ў Брэсце (80162)20-70-00 ці 21-14-58.

Яўген ТУЖЫК, дзяржінспектар Брэсцкай міжраённай інспекцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top