Дзяўчынцы патрэбна дапамога

Дзяўчынцы патрэбна дапамога

У сям’і Вікторыі і Максіма Майсяевічаў з аграгарадка Ленінскі расце пяцігадовая Дамініка. У сувязі з прыроджаным парокам сэрца ў дзяўчынкі 7-8 разоў у месяц наступаюць прыступы параксізмальнай тахікардыі з частатою 200-240 удараў у хвіліну, у асноўным у начны час.

Для прафілактыкі прыступаў з 2011 года дзіця вымушана было пастаянна прымаць антыарытмічную тэрапію. На фоне доўгага прыёму гэтых прэпаратаў у дзяўчынкі з’явіліся прыступы абструкцыі (задышка, цяжкае дыханне). Далейшы прыём гэтых лекаў немагчымы. Кансультацыя ў дзіцячым кардыяхірургічным цэнтры ў Мінску паказала неабходнасць аператыўнага лячэння. Падобныя аперацыі праводзяцца дзецям з трохгадовага ўзросту ў Вільнюскай універсітэцкай бальніцы (у Беларусі з сямігадовага). Яе трэба неадкладна правесці не пазней, чым у месячны тэрмін. Кошт — каля 10 000 долараў ЗША. Для бацькоў дзяўчынкі гэта вялікая сума.

Жабінкаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ” просіць усіх, каму неабыякава жыццё дзіцяці, прыняць удзел у валанцёрскім руху “Добрае сэрца” і аказаць дзяўчынцы пасільную матэрыяльную дапамогу. Дабрачынны рахунак: 3135000000100 “Белгазпрамбанк” г.Мінск, код 742 (атрымальнік фонд “Шанц”), УНП 805001111. Назначэнне плацяжу: ахвяраванне на лячэнне Майсяевіч Дамінікі. Аплаціць можна ў любым аддзяленні банка.

Кантактныя тэлефоны: 723-42-31 — Майсяевіч Максім (тата), 728-39-20 — Майсяевіч Вікторыя (мама).

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top