Праменьчыкі сяброўства

Сяброўскія адносіны ўжо даўно склаліся паміж выхаванцамі цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі і юнымі артыстамі ўзорнага фальклорнага калектыву “Дараносіца” Хмелеўскага сельскага Дома культуры.

Днямі ў цэнтры адбылася дабрачынная акцыя “САдружнасць”, пад час якой юныя хмелеўцы віталі сваіх сяброў паэтычнымі словамі і музыкай, гулялі з імі ў розныя гульні, навучалі танцавальным рухам. Потым усе разам зрабілі прыгожую навагоднюю гірлянду.

У гэты звычайны снежаньскі дзень дзеткі з аслабленым фізічным і псіхалагічным здароўем адчулі сябе паўнацэннымі крупінкамі грамадства, у іх вачанятках загарэліся іскрынкі жыццёвай радасці, сяброўства.

На здымку: у час дабрачыннай акцыі.

Медаль  — жабінкаўцу

Медаль Францыска Скарыны — найстарэйшая па часе ўзнагарода незалежнай Беларусі, якая ўручаецца работнікам навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад ў развіццё і памнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Першымі ўганараванымі былі настаўнік Алесь Белакоз, пісьменнік Ніл Гілевіч, гісторык Мікола Ермаловіч і археолаг Міхась Ткачоў. І вось прыемная навіна — медаль хутка ўпрыгожыць грудзі першага жабінкаўца — удзельніка знакамітага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” Андрэя Макарука. У віншавальным лісце першы намеснік міністра культуры У.М.Карачэўскі выказаў упэўненасць, што ў выканаўцы і надалей доўгі цікавы творчы шлях на карысць развіцця беларускага харэаграфічнага мастацтва”. Медаль пакуль чакае Андрэя Міхайлавіча на радзіме, паколькі артыст у складзе свайго калектыву зараз знаходзіцца на гастролях у Кітаі.

Адрасная сацыяльная падртымка

З пачатку года 1425 жабінкаўцаў атрымалі дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу на суму 1,6 мільярда рублёў. Яна назначалася сем’ям і грамадзянам, якія адзінока пражываюць, чый сярэднедушавы даход ніжэй бюджэту пражытковага мінімуму. Асноўныя атрымальнікі — шматдзетныя і няпоўныя сем’і, якія выхоўваюць непаўналетніх. Так, многім з іх у рамках выканання рэгіянальнай праграмы сацыяльнай падтрымкі сям’і і дзяцінства да 1 верасня была аказана матэрыяльная дапамога, каб сабраць дзяцей у школу.

У ДУ “Жабінкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання” створаны банк дадзеных на дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без бацькоў ва ўзросце да 23 гадоў. У ім налічваецца 31 чалавек. Сёлета адзін з іх забяспечаны сацыяльным жыллём, трое — працаўладкаваны, чацвёра — атрымалі псіхалагічную дапамогу, шасцёра — гуманітарную.

 Першае месца ў Міжнародным турніры

З 30 лістапада да 1 снежня ў Брэсце праходзіў чарговы 55-ты Міжнародны турнір у лёгкай атлетыцы памяці Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Д.М.Карбышава. Мерапрыемства знамянальнае і заўжды збірае шмат удзельнікаў з розных краін і гарадоў: акрамя нашай Беларусі, каманды Польшчы, Славакіі, Расіі, Украіны, Літвы і Малдовы.

У спаборніцтвах прыняла ўдзел выхаванка ДЮСШ нашага раёна, а цяпер навучэнка Брэсцкага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву Ганна Бугаян. Від спорту, у якім яна выступала, — кіданне кап’я. Вынікам — 37,94 метра і дастойным першым месцам засталіся задаволеныя і сама юная спартсменка, і яе трэнер Валерый Аксянчук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top