Святлана Уладзіміраўна Арэхава — настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №1 г.Жабінка (на здымку).
У 1986 годзе закончыла Брэсцкі педагагічны інстытут імя А.С.Пушкіна і была размеркавана ў Кобрынскі раён. Працавала там некалькі гадоў, затым вярнулася на родную Жабінкаўшчыну ў першую гарадскую школу, дзе выкладае па сённяшні дзень рускую мову і літаратуру вучням 5-11 класаў.
Святлана Уладзіміраўна з задавальненнем ідзе на ўрокі, кожны новы матэрыял тлумачыць зразумела, вучыць любіць і разумець паэзію, выказваць свой погляд на творчасць пісьменнікаў. Яна педагог вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, з’яўляецца кіраўніком школьнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў-філолагаў, лаўрэатам дзясятага міжнароднага Пушкінскага конкурсу сярод настаўнікаў блізкага замежжа, Балгарыі, Германіі і Ізраіля, які праходзіў у Маскве. Першы намеснік мэра Масквы Людміла Швяцова ўзнагародзіла педагога з Жабінкі дыпломам. Сярод іншых узнагарод С.У.Арэхавай — Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і раённага аддзела адукацыі Жабінкаўскага райвыканкама.
Трэці год Святлана Уладзіміраўна вядзе факультатыў “Асновы праваслаўнай культуры”. Настаўніца карыстаецца аўтарытэтам сярод педагогаў школы і раёна. Яе імя занесена ў Галерэю працоўнай славы раёна.
Тэкст і фота Ірыны ЖУК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.