Ігар БАЛТРАМЯЮК: на экспарт цукру санкцыі не паўплываюць

Ігар БАЛТРАМЯЮК: на экспарт цукру санкцыі не паўплываюць

Сярод прадпрыемстваў харчовай прамысловасці цукровыя заводы найменш ўразлівыя ва ўмовах заходніх санкцый. Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Ігар Болтрамяюк, які падкрэсліў: “Сваю прадукцыю завод, як правіла, экспартаваў у Расію, Казахстан, Кыргызстан, іншыя краіны СНД, ЕАЭС. Цяпер дзейнічае часовая забарона на вываз цукру за межы рэспублікі. Так што на экспарт нашай прадукцыі (калі ён адновіцца), заходнія санкцыі ніяк не паўплываюць. Думаю, сярод прадпрыемстваў харчовай прамысловасці цукровыя заводы найменш ўразлівыя ў гэтай сітуацыі. Мы спакойна гэта пройдзем”.
Пры гэтым прызнаў, што ёсць пэўныя пытанні па імпарту, вырашэннем якіх цяпер у ААТ займаюцца. “У нас абсталяванне ўсё еўрапейскае стаіць. Мы зараз вельмі інтэнсіўна вывучаем магчымасці айчыннай прамысловасці. Цалкам магчыма, што на пэўных прадпрыемствах зможам размясціць заказы на выраб тых ці іншых камплектуючых, запчастак, дэталяў. Другое: мы пераарыентаваліся на кітайскі рынак, і цяпер ёсць нядрэнныя прапановы па камплектуючых, расходных матэрыялах Кітайскай Народнай Рэспублікі”, — адзначыў гендырэктар завода.
Актуальныя для прадпрыемства напярэдадні пасяўной і пытанні, звязаныя з пастаўкамі насення цукровых буракоў, паколькі ў гэтым сезоне прадпрыемства мае намер павялічыць на 20 працэнтаў уласныя пасяўныя плошчы і давесці іх да 1,2 тысячы га. “Адзін з замежных пастаўшчыкоў, ацаніўшы рызыкі, прапанаваў нам перайсці на папярэднюю аплату. Мы пакуль устрымаемся ад супрацоўніцтва з ім у сёлетнім сезоне. На тую колькасць насення, што не хапае, ужо заключылі кантракты з іншымі пастаўшчыкамі. Так што ў гэтую пасяўную ніякіх пытанняў не будзе, — падзяліўся Ігар Балтрамяюк. — Завод цяпер рыхтуецца да новага перапрацоўчаму сезона. Таму на дзейнасці прадпрыемства гэтыя санкцыі ніяк не адаб’юцца”.
Па матэрыялах БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top