Эканамічны спакой у кожны дом

Эканамічны спакой у кожны дом

Штогод у першую суботу снежня сваё прафесійнае свята адзначаюць працаўнікі страхавой сферы. 91 год яны стаяць на варце эканамічнага спакою грамадзян нашай краіны.

Сёння Белдзяржстрах — лідар страхавога рынку Беларусі. Мы працуем як з юрыдычнымі, так і фізічнымі асобамі, якім прапаноўваем больш за 100 варыянтаў паслуг у 75 відах абавязковага і добраахвотнага страхавання. Нашы спецыялісты пастаянна распрацоўваюць і ўкараняюць новыя страхавыя прадукты, каб цалкам адпавядаць попыту кліентаў.

Як аддзел аказання страхавых паслуг у Жабінкаўскім раёне прадстаўніцтва Белдзяржстраху ад Камянецкага раёна мы працуем трэці год. За гэты час мы аказалі дапамогу тысячам людзей і працягваем аберагаць дабрабыт праз якасныя і даступныя паслугі страхавання.

Сваё прафесійнае свята калектыў аддзела аказання страхавых паслуг сустракае з добрымі паказчыкамі па ўсіх асноўных накірунках дзейнасці. За дзесяць месяцаў сёлета было заключана 13 тысяч дагавораў, з якіх 7400 прыпадае на паслугі добраахвотнага страхавання. Хуткімі тэмпамі растуць аб’ёмы паступлення страхавых узносаў. Ва ўсіх відах страхавання назіраецца іх павелічэнне на 184 працэнты ў параўнанні з мінулым годам. Ужо зараз мы правялі выплаты юрыдычным і фізічным асобам на 2,3 мільярда беларускіх рублёў, а ў цэлым прадстаўніцтва — на 4,9 млрд. рублёў. Асаблівай папулярнасцю на Жабінкаўшчыне ў добраахвотным страхаванні карыстаюцца такія віды паслуг, як страхаванне пабудоў і кватэр, ад няшчасных выпадкаў і захворванняў.

Поспехі Жабінкаўскага аддзела гэта набыткі кожнага працаўніка, які з’яўляецца звяном каманды. Такіх звенняў у нас 14, з іх 9 з’яўляюцца страхавымі агентамі. Галоўны прынцып кожнага супрацоўніка — задавальненне запатрабаванняў грамадзян. Таму “страхаўшчыкі” заўсёды ідуць насустрач сваім кліентам, працуюць як у аддзеле, так і дамах грамадзян. У сельскай мясцовасці працуюць 6 страхавых агентаў.

Калектыў у нас жаночы, таму ветлівыя ўсмешкі і жаданне дапамагчы заўсёды спадарожнічаюць ім. Ёсць сярод “страхаўшчыкоў” тыя, чый працоўны стаж пераўзыходзіць 35 гадоў. Гэта вядучы спецыяліст Ніна Іванаўна Кажамяка. Немалы працоўны вопыт (16,5 гадоў) за плячыма ў страхавога агента Любові Паўлаўны Ястрабковай. Сёння павелічэнне аб’ёмаў узносаў у параўнанні з мінулым годам складае больш за 230%. Паспяхова спраўляецца са сваімі абавязкамі Марыя Паўлаўна Блоцкая. Ёсць у нас і маладыя страхаўшчыкі, якія зусім нядаўна ўліліся ў калектыў. Гэта Алена Місюк і Алена Сяльскова. Нельга не сказаць і пра такіх старанных работнікаў, як Валянціна Лазоўская, Святлана Асяйчук, якія займаюцца ацэнкай шкоды, што была нанесена застрахаванай маёмасці, згодна з якой потым вылічваецца колькасць выплат нашым кліентам паводле дагавору страхавання.

Калектыў аддзела і далей спадзяецца на добрае супрацоўніцтва з кіраўніцтвам арганізацый, прадпрыемстваў і жыхарамі раёна і прапануе ўсім, хто яшчэ не застрахаваўся, забяспечыць сабе эканамічную абарону і спакой.

Таццяна РУЦЮК, начальнік аддзела аказання страхавых паслуг у Жабінкаўскім раёне прадстаўніцтва Белдзяржстраху ў Камянецкім раёне.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top