Карункавая прыгажосць

Карункавая прыгажосць

«Усё пачынаецца з дзяцінства», — сказаў калісьці Сяргей Міхалкоў. І гэта так: Ларыса Біч навучылася вязаць кручком яшчэ ў Антопальскай школе-інтэрнаце, з самага дзяцінства. Выхавальніцы, каб заняць дзяцей, вучылі іх у асноўным вязанню, і асабліва тых, у каго гэта атрымоўвалася вельмі прыгожа. Яна была сярод такіх. І вось зараз у яе — персанальная выстава карункавых сурвэтак у раённай дзіцячай бібліятэцы. Вырабы маладая майстрыха звязала з рознакаляровых нітак. Адрозніваюцца адзін ад аднаго і ўзорамі, што нагадваюць то сонейка, то рамонкі і васількі. Яна ўмее вязаць таксама лёгкія дзявочыя кофтачкі, касцюмчыкі для лялек, дыванкі на падлогу ды іншае.

Яшчэ хочацца адзначыць, што Ларыса — даўні чытач дзіцячай бібліятэкі. Сюды наведваецца таксама з маленства: яна родам з Жабінкі. Стала дарослаю, а па-ранейшаму прыходзіць да нас. У чытацкай зале выбірае сабе ўзоры з часопісаў “Ксюша. Умелые ручки”, “Гаспадыня”, якія пасля пераходзяць на сурвэткі. На абанеменце раней чытала шмат пазнавальнай, мастацкай літаратуры, а калі ў бібліятэцы з’явіўся фонд літаратуры праваслаўнай, ахвотна пачала чытаць і яе (дарэчы, Ларыса разам з мамай Кацярынай Іванаўнай Біч наведвае Свята-Пакроўскую царкву).

Як сказала майстрыха, сурвэтак яна звязала вельмі многа, не злічыш, нельга ўсе сабраць на адну выставу. Любіць іх дарыць сваякам, сяброўкам… Дзякуй табе, Ларыса, за такую прыгажосць, за твае залатыя рукі. Хай табе Бог дорыць дабрабыт, натхненне, моцнае здароўе, ветлых і чулых людзей!

Галіна ХАНДРЫКА, наш няштатны карэспандэнт.

На здымках: Ларыса Біч і яе карункавая выстава.

Фота Ірыны Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top