Новае ў нагляднай дзейнасці

Новае ў нагляднай дзейнасці

З 1 кастрычніка г.г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта “Аб некаторых мерах удасканальвання кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.

У новай рэдакцыі выкладзены пералік кантрольных і наглядных органаў і сфера іх дзейнасці, а таксама крытэрыі паводле якіх адносяцца правяраемыя суб’екты да груп рызыкі для прызначэння планавых праверак. Вызначаны формы прафілактычнай работы, зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення маніторынгу, у якім прадугледжана, што пры добраахвотным ухіленні суб’ектам парушэнняў, санкцыі да яго паводле вынікаў праверкі не прымяняюцца.

Пашырана кола суб’ектаў, якія могуць быць правераны ў рамках гэтага Указа, у тым ліку ў маніторынгавы перыяд. Да іх аднесены асобы, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна, а таксама часовыя антыкрызісныя кіраўнікі, якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі ці індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Зменены парадак планавання праверак. У прыватнасці, суб’екты, якія добрасумленна выконваюць заканадаўства і не маюць запазычанасці перад бюджэтам, будуць правярацца не часцей аднаго разу ў пяць гадоў. Вызначаны прычыны прызнання праверак незаконнымі і ўзмоцнена адказнасць за такія з іх. Удакладнены паўнамоцтвы дзяржаўных органаў арганізацый і кіруючых асобаў у прыняцці асобных рашэнняў пад час праверак і згодна з іх вынікамі. Зменены таксама парадак назначэння і правядзення іх паводле даручэнняў праваахоўных органаў, іншыя змены.

Указ, які ўступіў у дзеянне, дазваляе зняць асобныя спрэчныя пытанні, што датычацца працэдуры праверак, а таксама прадугледжвае механізм абароны суб’ектаў гаспадарання ад незаконнага ўмяшальніцтва ў іх дзейнасць і дае дадатковыя гарантыі тым, хто добрасумленна выконвае заканадаўства.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top