Паездка да натарыуса. Ці заўжды яна неабходная?

Паездка да натарыуса. Ці заўжды яна неабходная?

Як часам нялёгка выбрацца сельскаму жыхару, асабліва пажыламу, у горад, у тым ліку, і да натарыуса, каб вырашыць нейкія пытанні ці праблемы,. А ці заўжды гэта неабходна?

На жаль, далёка не ўсе вяскоўцы ведаюць, што непасрэдна ў сельскім выканаўчым камітэце ім могуць аказаць кваліфікаваную дапамогу. Законам Рэспублікі Беларусь “Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці” замацавана здзяйсненне натарыяльных дзеянняў упаўнаважанымі службовымі асобамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, як правіла, гэта кіраўнікі спраў сельвыканкамаў. Такім чынам, можна звярнуцца ў сельвыканкам для засведчання завяшчання ці даверанасці (напрыклад, даверанасці на атрыманне пенсіі), для дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці, распараджэння ім (купля-продаж, дарэнне, мена і інш.), на вядзенне спадчыннай справы альбо справы ў судзе, засведчанне згоды на рэгістрацыю непаўналетняга па месцы жыхарства аднаго з законных прадстаўнікоў, часовы выезд непаўналетняга дзіця за мяжу, згоды мужа (жонкі) на продаж, дарэнне маёмасці і інш. Тут можна засведчыць сапраўднасць подпісу на дакументах (на заяве аб прыняцці спадчыны ці на заяве аб адмове на яе), копіі дакументаў. Усе пералічаныя дакументы кіраўнікі спраў сельвыканкамаў рыхтуюць толькі для дзеяння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Згодна з Пастановай Міністэрства юстыцыі Беларусі “Аб некаторых пытаннях матэрыяльнага абслугоўвання ў аграгарадках” дзяржаўныя натарыусы выязджаюць у аграгарадкі. Заяўкі на абслугоўванне вяскоўцаў, юрыдычных асобаў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія здзяйсняюць сваю дзейнасць у сельскай мясцовасці, прымаюцца ў сельвыканкаме пры асабістым звароце зацікаўленых асобаў ці па тэлефоне, а таксама могуць паступаць непасрэдна ў натарыяльную кантору Жабінкаўскага раёна. Натарыус выедзе ў аграгарадок, калі пададзена не менш трох заявак, за выключэннем, калі яны паступілі ад ветэрана, удзельніка ці інваліда Вялікай Айчыннай вайны, грамадзяніна з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата

Графік прыёму грамадзян натарыусам у аграгарадках

Крыўляны — кожны другі аўторак месяца

Маціевічы — кожны другі аўторак месяца

Ракітніца — кожны першы чацвер месяца

Хмелева — кожны чацвёрты чацвер месяца

Ленінскі — кожны другі чацвер месяца

Азяты — кожны трэці чацвер месяца

Сцяпанкі — кожную першую пятніцу месяца

Якаўчыцы — кожны першы аўторак месяца

Натарыус здзяйсняе наступныя натарыяльныя дзеянні: сведчыць дагаворы дарэння, куплі-продажу жылых дамоў, кватэр, зямельных участкаў, іншай маёмасці; завяшчанні, даверанасці, шлюбныя дагаворы; выдае пасведчанні аб праве на спадчыну, на ўласнасць долі маёмасці, нажытай у перыяд шлюбу, а таксама іншыя, што прадугледжаны заканадаўствам краіны.

Выезды ў аграгарадкі карысныя для жыхароў. Іх праблемы рашаюцца на месцы. Сёлета за 9 месяцаў было наладжана 42 выезды, на прыёме ў аграгарадках пабывала 145 чалавек, здзейснена 150 натарыяльных дзеянняў, з іх 4 — з выездам дадому, дадзена 101 кансультацыя. Рознае кола пытанняў, з якімі людзі ідуць на прыём. У асноўным гэта матэрыяльныя, жыллёвыя, шлюбна-сямейныя, за растлумачэннем зямельнага заканадаўства.

Наталля РУСЕЦКАС, загадчыца дзяржаўнай натарыяльнай канторы Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top