Як харчуюцца дзеці

Як харчуюцца дзеці

Спецыялістамі дзяржкантролю Брэсцкай вобласці праверана арганізацыя харчавання школьнікаў у шэрагу ўстаноў адукацыі Брэсцкага і Жабінкаўскага раёнаў.

Выяўленна шэраг сур’ёзных парушэнняў, у тым ліку тэхналагічных, якія напрамую маглі прывесці да пазаштатнай сітуацыі. Ёсць факты неадпаведнасці заяўленых у меню страў і кандытарскіх вырабаў з іх рэальнай наяўнасцю. Напрыклад, пярловая каша ўключалася ў гарнір неаднойчы, а замест вызначаных салатаў на стол падаваліся свежыя агуркі. У большасці сталовых меню не было зацверджана дырэктарам школы, адсутнічалі подпісы адказнага за харчаванне старшага повара. Кантралёры звярнулі ўвагу на недахоп халадзільнага абсталявання для захавання свежых фруктаў і курыных яек, сродкаў вызначэння гатоўнасці страў з мяса і птушкі, незабяспечанасць харчблокаў мыйнымі і дэзінфікуючымі сродкамі.

Аб выніках маніторынгу праінфармаваны адказныя кіруючыя асобы раённай і абласной вертыкалі.

Для выключэння падобных сітуацый і з мэтай вывучэння сапраўднага становішча спраў у сістэме школьнага харчавання з 12 лістапада г.г. у Камітэце дзяржаўнага кантролю Брэстчыны працуе “гарачая лінія”.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у рабочыя дні з 9 да 18 гадзін па кантактных тэлефонах: у Брэсце (80162)23-28-30, 23-16-90.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top