Урок мужества в библиотеке

Урок мужества в библиотеке


Гэтым днём дзіцячая бібліятэка была перапоўнена чытачамі. Для вучняў 6 “Б” і 6 “В” класаў СШ №3 г.Жабінка тут праводзіўся ўрок мужнасці “Квітней над светам пераможны май”, прысвечаны 65-й гадавіне Перамогі
У гульнёвым пакоі была аформлена кніжная экспазіцыя “Вайна. Брэст. І…Памяць”, якую аздобілі чырвонай тканінай, як напамін аб крывавай вайне. Дапоўнілі выставу малюнкі дзяцей, самаробны самалёт Ромы Міхалойць, вучня 5 “А” першай гарадской; вершы Міколы Засіма “Вайна, вайна, прыйшла ты нечакана”, Ніны Тарас “Слоў няма, каб цяпер гаварыць”, аматаркі літаратурнай студыі “Вестка” Насці Сідорка “Чаканне”. Выстава-экспазіцыя атрымалася ўрачыстай, пазнавальнай для ўсіх катэгорый чытачоў. Таму і вырашылі, што праводзіць урок мужнасці патрэбна тут, каля выставы, каб дзеці больш пранікнёна аднесліся да тэмы вайны, помнілі пра значэнне Дня Перамогі.
Вядучая метадыст бібліятэкі Дзіяна Уладзіміраўна Пракурат расказала дзецям аб тым, як доўга ішла страшная вайна, колькі людзей загінула на ёй, якія страшныя выпрабаванні выпалі на долю народа. Верш Юлі Друнінай “Я родом не из детства — из войны” прагучаў у выкананні Насці Макасюк.
З затоеным дыханнем дзеці слухалі аповяд вядучай пра Марата Казея, Зіну Партнову, Таню Савічаву… Дапоўніла гаворку Дзіяна Панасюк вершам Юлі Друнінай “Да многае в сердцах”.
… Яшчэ вядучая засяродзіла ўвагу, што сёння мы павінны памятаць, якія выпрабаванні ў час вайны выпалі на долю тых, хто аказаўся на захопленай ворагам тэрыторыі. Свет ведае трагічны лёс вёсак Хатынь Мінскага, Кпасніца Івацэвіцкага, Драмлёва Жабінкаўскага раёнаў. Вёску Драмлёва фашысты спалілі разам з яе жыхарамі. У памяць аб тых жудасных падзеях Васіль Сахарчук напісаў “Баладу Памяць”, якую прачытала Ганна Яшчук.
Завяршыўся ўрок мужнасці словамі: “Перамога… Калі цяпер смяюцца дзеці, плавіцца сталь і пішуцца кнігі, калі расце на родных палях хлеб, то гэта таму, што была Перамога”.
Г.ХАНДРЫКА, намеснік дырэктара ЦБС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top