30 гадоў гаспадарыць у полі

30 гадоў гаспадарыць у полі

Калі ў жыцці чалавека жаданні і магчымасці перасякаюцца ў адной кропцы, яго можна лічыць сапраўды шчаслівым. Пётр Чмуневіч з СВК “Вазнясенскі” гаворыць, што не скардзіцца на свой лёс: у яго ёсць добрая сям’я, дзе ўладарыць згода і каханне, а таксама любімая праца, якая вельмі важная для ўсіх.

Зямлю Пётр Андрэевіч апрацоўвае ўжо 30 гадоў. Гэта стаж, які дазваляе не проста арыентавацца ў прафесіі, але й  перадаваць сваю мудрасць земляроба і карысныя прафесійныя веды іншым. Механізатар, вядома, дзеліцца вопытам з маладым пакаленнем, але й не саступае моладзі ў тэмпах працы і якасным яе правядзенні. На вазнясенскіх палях Пётр Чмуневіч шчыруе шосты год, раней працаваў у суседняй гаспадарцы — СВК “Надзея-АГРА”. На магутным “Джон Дзіры” засявае палі, працуе з плугам і задаволены тым, што яго справа прыносіць карысць людзям.

— Раней зусім не такія ўмовы працы былі, але мы не скардзіліся. Зараз — аўтаматыка, кандыцыянер — чаго ж не працаваць, — заўважае механізатар.

Зразумела, МТЗ-80, на якім многія гады шчыраваў у полі Пётр Андрэевіч з навейшымі тэхналогіямі не параўнаеш. Аднак і з сучаснай тэхнікай нямала клопатаў. Недзе “падкруціць” трэба, каб працэс сяўбы быў паводле агратэхнічных нормаў, дагледзець, каб дарагая тэхніка не зламалася ў час работы на палях.

— Добра, што ў нас ёсць такія працаўнікі, як Пётр Чмуневіч. У любы час ён спяшаецца на дапамогу сваёй гаспадарцы. Пётр не толькі добры механізатар, але і сумленны, чулы, ініцыятыўны чалавек, — расказвала пра аднаго з лепшых працаўнікоў сваёй гаспадаркі старшыня СВК “Вазнясенскі” Надзея Рыгораўна Кандрацюк. — Не раз вяртаўся ён з поля ўжо цёмначы, каб паспець з сяўбой у неабходныя тэрміны. Іншы раз не спаў да ранку, каб адрамантаваць тэхніку і выйсці ў поле разам са сваімі калегамі. Вялікі дзякуй яму за гэта.

Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.

На здымку: Пётр Чмуневіч.

Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top