Восень называе пераможцаў

Восень называе пераможцаў

(Камбайнавы экіпаж М.П.Ляўчук і А.М.Ляўчук з СВК «Маціевічы)

Падведзены вынікі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур і нарыхтоўцы травяных кармоў у 2012-ым годзе.

Пераможцы сярод сельскагаспадарчых арганізацый на жніве:

— 1-ае месца — СВК “Арэпічы”. Калектыву ўручаецца Ганаровая грамата Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта і выплачваецца прэмія 6 млн. руб., у тым ліку кіраўніку — 10%;

— 2-ое месца — СВК “Вазнясенскі”. Яму ўручаецца Ганаровая грамата равыканкама і прэмія 5 млн. руб., у тым ліку кіраўніку — 10%.

Пераможцы сярод старшых камбайнераў зернеўборачных камбайнаў:

— 1-ае месца — М.П.Ляўчук з СВК “Маціевічы”, які на КЗС-1218 намалаціў на ўмоўны камбайн 1021 тону. Грашовая прэмія 900 тыс. руб.;

— 2-ое месца — А.Р.Мікуц з СВК “Хмелева”. Заахвочаны прэміяй у 700 тыс. руб.,

— 3-яе — В.У.Чарота з СВК “Вазнясенскі”, які прэміруецца 600 тыс. руб.

Прызнаны лепшымі сярод камбайнераў зернеўборачных камбайнаў:

— 1-ае месца — А.М.Ляўчук з СВК “Маціевічы”. Грашовая прэмія 700 тыс. руб.;

— 2-ое месца — В.М.Прыдатка з СВК “Хмелева”. Заахвочаны прэміяй 600 тыс. руб.;

— 3-яе месца — А.У.Галавейка з СВК “Вазнясенскі”. Грашовая прэмія 500 тыс. руб.

Пераможцы-вадзіцелі транспартных сродкаў, якія перавозілі збожжа ад камбайнаў:

— 1-ае месца — А.М.Ляўчук з СВК “Маціевічы”, які аўтамабілем КАМАЗ-55111 перавёз 1921 тону ўмоўнай колькасці збожжа. Грашовая прэмія 700 тыс. руб.;

— 2-ое — Д.А.Савосін з СВК “Вазнясенскі”. Ён заахвочаны грашовай прэміяй 600 тыс. руб.;

— 3-яе — С.Р.Козел з СВК “Арэпічы”. Грашовая прэмія 500 тыс. руб.

Сярод калектываў збожжаачышчальна-сушыльных комплексаў ці асобных зернесушылак:

— 1-ае месца — С.Б.Юрчук і А.С.Юрчук з СВК “Маціевічы”, якія апрацавалі 6310 тон збожжа. Грашовая прэмія 600 тыс. руб.;

— 2-ое месца — А.А.Садоўнічык і В.І.Пілінкевіч з СВК “Вазнясенскі”. Яны заахвочваюцца прэміяй 500 тыс. руб.

Прызнаны пераможцамі ў раённым спаборніцтве сярод моладзевых экіпажаў А.В.Гойка і А.В.Лешка з СВК “Хмелева”, якія камбайнам КЗС-1218 намалацілі 979 тон збожжа на ўмоўны камбайн. Сярод маладых вадзіцеляў лепшым названы С.В.Дзяругін з ААТ “Жабінкаўскі”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-35071 перавёз 1259 тон умоўнай колькасці збожжа. Усім ім уручаны граматы аддзела па справах моладзі райвыканкама, а таксама каштоўныя падарункі за кошт сродкаў раённага бюджэту, прадугледжаных на рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі.

Вынікі на нарыхтоўцы травяных кармоў сярод сельгасарганізацый не падводзіліся з-за не выканання задання па вытворчасці кармоў.

Сярод камбайнераў на корманарыхтоўцы выйшлі пераможцамі:

— 1-ае месца — У.Ф.Савінкін з ААТ “Ракітніца”, які камбайнам Е-281 нарыхтаваў 24465 тон травяных кармоў на ўмоўны камбайн;

— 2-ое месца — Д.Ф.Лешка з СВК “Хмелева”,

— 3-яе месца — У.У.Канцэвіч з СВК “Рагазнянскі”. Ім выплачана грашовая прэмія адпаведна 700, 600 і 500 тыс. руб.

Сярод вадзіцеляў на адвозцы травяных кармоў выйшлі пераможцамі:

— 1-ае месца — А.К.Кашалюк з СВК “Хмелева”, які аўтамабілем МАЗ-5516А5371 перавёз 770 тон травяных кармоў на адзін кубічны метр транспартнага сродку;

— 2-ое месца — С.М.Козіч з ПУАП “Азяты”,

— 3-яе — В.С.Андрасюк з СВК “Маціевічы”.

Яны заахвочаны грашовымі прэміямі адпаведна 700, 600 і 500 тыс. руб.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top