Вечный огонь Великой Победы

Вечный огонь Великой Победы

Вялікай Перамогі – вечнае святло
Сонечны, пагодлівы дзень 9 мая сабраў жабінкаўцаў усіх узростаў на гарадскую плошчу. Сёлета ў нашай краіне на гэтую дату прыпалі два вялікія святы — 65-годдзе Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
У суверэннай Беларусі ёсць годныя дзяржаўныя сімвалы, якія адпавядаюць традыцыям народа, натхняюць на самаадданую працу, дасягненне новых вышыняў у эканамічным развіцці. Традыцыйна на галоўных плошчах гарадоў краіны ў гэты дзень ўрачыста ўзнімаецца наш беларускі сцяг. У Жабінцы гэта ганаровае права было дадзена перадавікам 2009 года, чые прозвішчы занесены на раённую Дошку гонару.
Затым калоны накіроўваюцца да помніка загінуўшым воінам у Вялікай Айчыннай вайне. Наперадзе моладзь ад ГА “БРСМ” нясе палотнішча Перамогі, за імі — мажарэткі ў суправаджэнні духавога аркестра, кіраўніцтва раёна, ветэраны, перадавікі, прадстаўнікі працоўных калектываў, спартсмены, школьнікі.  Такое вялікае шэсце, такая масавасць спаўна зразумелыя: для кожнага з нас 9 мая своеасаблівы дзень, бо няма сям’і ў Беларусі, якую б не закранула Вялікая Айчынная, змагаліся з ворагам нашы бацькі, дзяды, прадзеды. І колькі б гадоў не прайшло, памяць пра гэта цяжка вырваць з сэрца, яна жыве з кожным новым пакаленнем…
Урачысты мітынг адкрывае старшыня раённага Савета дэпутатаў С.В. Мартысюк. Слова даецца старшыні райвыканкама М.В.Токару.
У гэты дзень, — сказаў ён, — уся краіна аддае даніну глыбокай павагі нашым праслаўленым ветэранам, усім тым, хто сваёй самаахвярнасцю і гераізмам унёс рашаючы ўклад у Вялікую Перамогу. Сёння ў раёне пражывае 195 інвалідаў і ўдзельнікаў вайны, працаўнікоў тылу, сем’яў загінулых, вязняў фашызму.
Кіраўнік раёна адзначаў, што неацэнны вопыт Вялікай Перамогі — духоўная аснова выхавання моладзі. Піянеры і члены Беларускага рэспубліканскага Саюза моладзі добраахвотна дапамагаюць ветэранам, падтрымліваюць парадак на мемарыялах і ў месцах воінскіх пахаванняў, удзельнічаюць у патрыятычных акцыях. У раёне нямала робіцца ў добраўпарадкаванні, рамонце і будаўніцтве помнікаў, замене іх на больш высокамастацкія. Толькі за апошнія некалькі гадоў узведзены помнік у лясным масіве ля вёскі Хадасы, на месцы расстрэлу 196 мірных жыхароў. Капітальна адрамантаваны і заменены помнікі ў Сцяброве, пасёлку Ленінскі, на могілках у Сцяпанках. Сёлета рэканструяваны помнік ахвярам фашызму, што на могілках вёскі Бусні. У гэтую суботу ўрачыста адкрыты помнік загінуўшым землякам у Азятах.
65 — гадоў наша краіна жыве пад мірным небам. Штогод мацнее яе эканоміка, развіваецца сацыяльная сфера, расце дабрабыт яе людзей. Гэта можна яскрава ўбачыць на прыкладзе нашага невялікага раёна. Як падкрэсліў М.В. Токар усё гэта стала магчымым дзякуючы ветэранам, якія заклалі трывалы эканамічны і маральны падмурак у пасляваенныя гады, працавітасці і адказным адносінам да справы нашых людзей. Мікалай Васільевіч падзякаваў ветэранам за ўсё, што яны зрабілі для нас і пажадаў, каб яны жылі як мага даўжэй.
Якая гэта радасць для нас, — адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай Уладзімір Харытонавіч Саўчук, — што наша праца і ваенная, і грамадзянская не прапала дарма. Цяпер мы жывём у цудоўны час. Вакол чысціня і парадак, дабрабыт, дастатак ва ўсім. Нам, ветэранам, створаны добрыя ўмовы жыцця, забяспечана спакойная старасць. Пра гэта клапоцяцца ўсе, ад Прэзідэнта краіны да мясцовага кіраўніцтва, за што ім вялікі дзякуй.
Добрыя словы салдатам мінулай вайны, ад тых, хто не зведаў яе жахаў выказалі вучні першай гарадской школы Вікторыя Кандрацюк і Аляксандр Юхімук.
Хвілінай маўчання ўшанавалі жабінкаўцы памяць загінуўшых, а да помніка ад удзячных нашчадкаў леглі вянкі і кветкі.
С.МІКАЛАЕВА.
На здымках: 9 мая ў Жабінцы.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 8%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top