Пераможцаў вызначыў банк

Пераможцаў вызначыў банк


Ужо стала добрай традыцыяй у ААТ “ААБ “Беларусбанк” праводзіць штогод саперніцтва паміж арганізацыямі гандлю і сервісу ў павелічэнні долі прыросту безнаяўнага тавараабароту з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак. Сёлета яно праводзілася з 1 мая да 31 ліпеня, удзельнічалі 28 арганізацый гандлю і сервісу.
Пераможцам спаборніцтва прызнаны калектыў магазіна “Цёплы дом” ПГУП “СантэхГрад”, які дасягнуў найбольшага прыросту безнаяўнага абароту з выкарыстаннем банкаўскіх картак. Прыз пераможцы, дырэктару ПГУП “СантэхГрад” Анатолю Анатольевічу Рабаву, уручыла намеснік дырэктара ЦБП №109 ААТ “ААБ “Беларусбанк” Наталля Мікалаеўна Букланава (на здымку).
Другое месца прысуджана калектыву міні-маркета “Паляна” прыватнага ўнітарнага прадпрыемства ў аказанні паслуг “Парытэт-трэйд”, а трэцяе — магазіну “Будматэрыялы” Жабінкаўскага райспажыўтаварыства.
Дарэчы, у арганізацыях гандлю і сервісу Жабінкаўскага раёна ўстаноўлена 106 адзінак абсталявання. Безнаяўныя плацяжы ў месяц складаюць больш чым паўтара мільярды рублёў. Пры разліках пластыкавымі карткамі ў магазінах “Бытавая тэхніка” індывідуальнага прадпрымальніка Л.Пятручыка, “Тэхніка” і “Мэбля” райспажыўтаварыства пры разліку за пакупку карткамі, трымальнік іх атрымлівае скідку.
Сёлетні год юбілейны для ААТ “ААБ “Беларусбанк”. У рамках мерапрыемстваў, якія прымеркаваны да 90-гадовага юбілею, у раёне праводзіцца саперніцтва ў павелічэнні долі безнаяўнага абароту з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак сярод арганізацый і прадпрыемстваў, якія залічваюць заробак на карт-рахункі.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top