Патриотическая акция в рамках общенационального приема в члены БРПА и БРСМ прошла в Жабинке

Патриотическая акция в рамках общенационального приема в члены БРПА и БРСМ прошла в Жабинке

Моладзь юбілею
Да юбілею Вялікай Перамогі ГА «БРСМ» сумесна з іншымі раённымі арганізацыямі падрыхтавала мноства цікавых акцый. Так, 7 мая каля помніка загінулым воінам і партызанам прайшла патрыятычная акцыя пад час якой малодшых школьнкаў прымалі ў рады БРПА, а моладзь у шэрагі БРСМ. На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: намеснік старшыні райвыканкама А.С. Ануфрыюк, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама С.М. Янусік, старшыня районнай арганізацыі ГА “Белая Русь” Г.Я. Бульскі, старшыня раённага савета ветэранаў В.М. Шышчыц, былы першы сакратар Жабінкаўскага райкома камсамола В.А.  Шэвелева, ветэран педагагічнай працы Р.М. Маргевіч і іншыя. Яны ўручылі білеты сябра, павязалі гальштукі юным піянерам і для кожнага з прысутных знайшлі словы пажадання. Пасля гэтага да дзяцей і моладзі звярнулася Вера Анатольеўна Шэвелева, якая нагадала ўсім аб традыцыйных піянерскіх каштоўнасцях —– сяброўстве, вернасці і адданасці. Ад імя ветэранаў Васіль Міхайлавіч Шышчыц нагадаў моладзі аб вялікай цане, заплачанай за Перамогу над фашызмам, калі загінуў кожны трэці беларус. Памяць гэтых гераічных людзей была ўшанавана хвілінай маўчання. Затым пад гукі гімна новыя сябры грамадскіх аб’яднаннаў БРПА і БРСМ усклалі кветкі да помніка загінулым воінам.
Далейшае святкаванне праходзіла ў кінатэатры “Юбілейны”, дзе адбыўся агляд дзейнасці піянерскіх дружын, выступленне агітбрыгады “Наперад” СШ №3 з праграмай “Запалі касцёр дабрыні”, завочная экскурсія па памятных мясцінах Жабінкі і канцэрт вакальнага эстраднага калектыву “Алегра-Нова”.
9 мая прадстаўнікі ГА «БРСМ» у рамках акцыі «Мы перамаглі» раздавалі ветэранам і ўдзельнікам святочнага шэсця чырвона-зялёныя стужкі.
Вера ДОРОЖЕНКОВА

Фото И.Жук

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top