Надзвычай важны дакумент

Надзвычай важны дакумент

У Генеральным пагадненні на 2022-2024 гады, якое ўрад, аб’яднанні прафсаюзаў і наймальнікаў зацвердзілі 24 лістапада, адлюстраваны ўсе найбольш значныя для беларусаў сацыяльныя гарантыі. У ім зафіксаваны абавязкі сацыяльных партнёраў, якія тыя ўзялі на сябе добраахвотна. Вызначаны меры, што патрэбна выканаць для дасягнення неабходнага ўзроўню зарплаты, пенсій і дапамог, забеспячэння занятасці, захавання цэнавай даступнасці асноўных паслуг і тавараў.
— Вядома, Генеральнае пагадненне — найважнейшы дакумент у сацыяльна-працоўнай сферы, — адзначыў лідар ФПБ Міхаіл ОРДА. — У мінулым годзе і сёлета мы ўсе сутыкнуліся з шэрагам знешніх абставін, якія значна ўскладнілі працу. Перш-наперш, з пандэміяй і санкцыямі Еўрасаюза. Мы дамовіліся з урадам і наймальнікамі захаваць усе гарантыі, якія маюцца ў працоўных. Нягледзячы на знешні ціск, іншыя негатыўныя фактары, людзі не павінны страціць у зарплаце, пенсіях, дапамогах.
Са свайго боку, міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына КАСЦЕВІЧ зазначыла, што адна з асноўных дзяржаўных задач — развіццё сацыяльнага партнёрства. Яе падтрымаў з боку наймальнікаў старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці Анатоль ХАРЛАП.
Між іншым, далей будуць дзейнічаць нормы развіцця інстытута настаўніцтва і стымулявання работнікаў, якія працягваюць навучанне. Дарэчы, паводле Генпагаднення і намаганняў бакоў сацыяльнага партнёрства вытрымліваюцца неабходныя паказчыкі ў сферы занятасці. Выкананы абавязацельствы па захаванні дзяржрэгулявання цэн на важнейшыя паслугі, забеспячэнні медыцынскага абслугоўвання, пашырэнні адраснай сацыяльнай дапамогі. Пад асаблівым кантролем — пытанне цэнаўтварэння. Сацыяльныя партнёры дастаткова прадуктыўна працуюць над удасканаленнем заканадаўства.
Са свайго боку значнасць прынятага дакумента ацаніла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна КАЛЫБСКАЯ:
— Лічу, што гэта сапраўды грамадска-значны дакумент, які закранае больш за 4 мільёны беларусаў, што працуюць у розных сферах эканомікі. Занятасць, зарплата, бяспека працы, захаванне сацыяльнай падтрымкі — гэта пытанні, надзвычай важныя для калектываў. Генеральнае пагадненне ўстанаўлівае галоўныя прынцыпы адносінаў на бліжэйшыя тры гады і з’яўляецца асновай для тарыфных, мясцовых пагадненняў і калектыўных дагавораў прадпрыемстваў і арганізацый.

Анатоль РОСТАЎ

Фота БелТА

На здымку: віцэ-прэм’ер Юрый НАЗАРАЎ, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл ОРДА, старшыня Канфедэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў) Беларусі Анатоль ХАРЛАП.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top