Камп’ютар і здароўе

Камп’ютар і здароўе

Шырокае распаўсюджванне камп’ютараў у свеце выклікала шэраг скаргаў на здароўе карыстальнікаў персанальных камп’ютараў. Адна з іх датычыцца захворвання вачэй. Зрокавая нагрузка ўзрастае з-за неабходнасці пастаянна перамяшчаць погляд з экрана на клавіатуру і тэкст, што знаходзіцца на паперы. Блікі на экране манітора, няправільная адлегласць вачэй да экрана, незвычайна вялікая яркасць яго пагаршаюць сітуацыю. Статычная поза ў час работы, рухі, што паўтараюцца, і нерацыянальная арганізацыя рабочага месца могуць прыводзіць да ўзнікнення растройстваў шкілетна-мышачнай сістэмы карыстальніка, што суправаджаюцца шматлікімі сімптомамі: галаўныя, пульсовыя болі ў вачах, затуманьванне зроку і г.д.
Акрамя таго, камп’ютар — гэта крыніца электрамагнітных выпраменьванняў, што пры пэўных умовах можа ўяўляць павышаную небяспеку для дзяцей, падлеткаў і дарослых. З мэтай зніжэння ўздзеянняў іх на карыстальніка рэкамендуецца абмежаванне часу працы за камп’ютарам, абавязковыя паўзы пад час яе. Працягласць бесперапыннай працы на ПК для дзяцей пяці гадоў дапускаецца не больш 7 хвілін, для 6-гадовых — 10, для ўзросту 7-9 гадоў — 15, 10-12 — 20, для 13-14 — 25, для 15-16 — 30 хвілін. Паміж заняткамі павінны быць прадугледжаны перапынкі не менш чым 10 хвілін.
Пры арганізацыі рабочага месца карыстальніка ПК неабходна мець на ўвазе, што мінімальная адлегласць ад экрана да аператара каля 50-70 см (даўжыня выцягнутай рукі), а рабочых месцаў ад бакавой і задняй сценак манітора — не менш чым 1,5 м, клавіатура і рукі аператара таксама павінны быць размешчаны на максімальна магчымай адлегласці ад манітора.
Прыярытэтнымі і больш бяспечнымі пры карыстанні з’яўляюцца воднакрысталічныя маніторы, што ўваходзяць у склад персанальнага камп’ютара.
Асаблівую ўвагу неабходна надаваць уздзеянню камп’ютара на дзіцячы арганізм, шкоду якому можа нанесці і празмернае выкарыстанне асаблівых тэхналогій, якія атрымалі назву віртуальнай рэальнасці. У хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з ранняга дзяцінства занадта захапіліся камп’ютарнымі гульнямі, выяўлена новае захворванне — сіндром відэагульнёвай эпілепсіі. Акрамя фізічных недамаганняў, што апісаны вышэй, у такіх дзяцей адзначана развіццё негатыўных рысаў характару: падазронасць, недаверлівасць, варожа-агрэсіўныя адносіны да блізкіх, запальчывасць.
Ірына Астроўская, урач-валеолаг.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top