“Няўдалых сезонаў у нас не было…”

“Няўдалых сезонаў у нас не было…”

Майстар здабычы торфу — на ўчастку здабычы торфу. Такое “каламбурнае” спалучэнне сведчыць, што Надзея Віктараўна Страйчук адна з галоўных работнікаў, адказных за нарыхтоўку сыравіны для роднага завода “Гатча-Осаўскі”. Нездарма начальнік участка Жанна Юр’еўна Зарэмба яе называе “мая першая памочніца”. Адукаваная — закончыла Ляхавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум і пастаянна дбае пра павышэнне кваліфікацыі, вопытная — здабывае торф ужо 29 гадоў, амаль усё сталае жыццё, таму ўклад яе ў агульныя вынікі значны.
Сёлетняе сезоннае заданне калектыў участка выканаў 31 жніўня, напярэдадні свайго прафесійнага свята, а да сярэдзіны мінулага месяца дадаткова нарыхтаваў каля 6,2 тысячы тон сыравіны. Якасць яе добрая: вільготнасць не перавышае 45 працэнтаў, што з’яўляецца нормай. Поспеху спрыялі належная падрыхтаванасць палёў і тэхнікі, зладжаная (часам звышурочная — з-за дажджоў) праца ўсіх машыністаў, многія з якіх — Анатоль Дарашэнка, Мікалай Тарасюк, Міхаіл Дубіна і іншыя — перавыканалі асабістыя заданні. Майстар штодня была ў курсе іхніх спраў, наведваючы тэхналагічныя карты.
Нямала ў Надзеі Віктараўны клопатаў і зараз: працягваецца адгрузка сыравіны на завод, зноў рыхтуюцца тарфяныя палі, якія, дарэчы, усё далей і далей ад вытворчай базы, рамантуецца тэхніка. “Сезон і наступны павінен быць паспяховым, — кажа майстар, — бо няўдалых у нас не было, бадай, ні разу…”
Сымон АКСЕНІН.
На здымку: майстар Надзея Віктараўна Страйчук.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top