У пятніцу 26 лістапада дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Белавежскай выбарчай акрузе № 8 Жанна Стаціўка правяла сустрэчу з настаўнікамі спецыялізаванай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната.
Жанна Уладзіміраўна пацікавілася ўмовамі, створанымі для працы педагогаў і дзяцей, якія тут навучаюцца. Дырэктар установы Аляксандр Кавальчук распавёў госці пра прынятыя меры з улікам няпростай эпідсітуацыі. Сярод іх, напрыклад, высокая — амаль 90 працэнтаў — вакцынацыя персаналу школы супраць каранавіруса.
Пасля размовы з дарослымі дэпутат з задавальненнем сустрэлася з навучэнцамі. Жанну Уладзіміраўну з радасцю віталі хлопчыкі і дзяўчынкі ў класах. Малышы, напрыклад, падзяліліся запаветным: што з нецярпеннем чакаюць Новы год з Дзядулем Марозам і Снягуркай, таму заранёў вучаць песні і вершы. Жанна Стаціўка прыйшла да дзетак з сюрпрызам — уручыла пачаткоўцам яркія размалёўкі. Падарунак — электрачайнік і чайны набор — дастаўся і старшакласнікам. Дарэчы, адзін з юнакоў узгадаў, што Жанна Уладзіміраўна падарыла школе цікавую гульню — неабус, у якую можна гуляць нават дзецям з кепскім зрокам. Госця пажадала вучням не хварэць, добра вучыцца і верыць у цуды, якія абавязкова збываюцца!
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%