В Озятах открыли памятник жертвам фашизма

В Озятах открыли памятник жертвам фашизма


Шмат кветак, памяці і слёз
Падзея, што адбывалася напярэдадні 65-ай гадавіны Вялікай Перамогі ў старажытных Азятах, кранула вяскоўцаў. На вачах у многіх зіхацелі слёзы. Людзі не стрымлівалі свае хваляванні, калі бачылі на плітах родныя прозвішчы і ўспаміналі сваякоў, закатаваных карнікамі, знішчаных у няволі, загінулых на франтах або ў партызанскіх атрадах.
Прыкладна апоўдні 8 мая загучала мелодыя Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, абвяшчаючы пачатак жалобнага мітынгу, прысвечанага адкрыццю помніка землякам.
Старшыня Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта М.В.Токар прыгадаў, што дасюль Азяты заставаліся адзіным цэнтрам сельсавета, дзе не было годнай памяткі аб ліхалецці, хоць азятчукі, жыхары іншых вёсак прынеслі надзвычай вялікую ахвяру, набліжаючы вызваленне ад фашызму.
Ад імя ветэранаў праніклівыя словы ўдзячнасці ўдзельнік Вялікай Айчыннай У.Х.Саўчук, сам выхадзец з гэтых мясцінаў. Былы салдат згадаў, што Дзень Перамогі набліжалі ўсе, ды ні кожнаму давялося яго дачакацца. Радасна, лічыць Уладзімір Харытонавіч, бачыць прыгожае сённяшняе жыццё наўкол, пад мірным і шчаслівым небам адноўленай краіны, за якое аддалі жыццё мільёны людзей.
Надыходзіў час пастырскага асвячэння помніка, якое  правёў настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма айцец Вадзім Літвінюк, а царкоўны хор тужліва, велічна ды шчыра выканаў “Вечную памяць”.
Пасля спеваў і выступлення школьнікаў са Старога Сяла ўсе сцішыліся, але толькі на імгненні, калі метраном нетаропка адлічваў хвіліну маўчання, абвешчаную ў напамін аб загінулых аднавяскоўцах.
Затым старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Васільевіч Токар сумесна са старшынёй Азяцкага сельвыканкама Ганнай Васільеўнай Шкарупа і старшынёй ПУАП “Азяты” Сяргеем Сцяпанавічам Шыкам ганарова перарэзалі чырвоную стужку. Да пастамента ўскладваюцца першыя жывыя кветкі, а спяшаліся разыходзіцца. Пад уражаннем прыгожага мерапрыемства яны спяшаліся падысці, каб выказаць удзячнасць арганізатарам яго за памяць і падоранае свята.
А.РОСТАЎ.
На здымку: хвалюючыя моманты мітынгу ў Азятах.

Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top