Сіла зерня і слова
“Нарэшце!” — крыху з жалем, а больш з радасцю ўсклікне чытач кніжкі з красамоўнаю назваю “Сказаць хачу” (Брэст, выдавецтва “Альтэрнатыва”, 2012). Так, паэтычны плён Івана Арабейкі — і мінулы, апрабаваны часам, і новы — зноў увасобіўся ў зборнік, хай сабе больш чым праз тры дзесяцігоддзі. Найгалоўнае — ужо не першы год, як скончылася паласа глыбокага паэтавага маўчання. Менавіта глыбокага. Гэтак да пары да часу тояцца закапаныя з нейкай сакральнай прычыны ці зусім выпадкова зярняты ў сасудзе, каб аднойчы выбаўленая са спратаў “жыццёвая іх сіла ўзбудзілася і буйна ўскаласіла парой вясенняй збожжа на раллі” (М.Багдановіч).
Здагадкі пра матывы маўчання выкажу крыху пазней. Пра ўсё па парадку. Я даўні чытач паэзіі І.Арабейкі, са студэнцкіх сваіх часоў. Першую кніжыцу “Услед за сонцам” чытаў-перачытваў у вёсцы на канікулах з такім захапленнем, нібыта сам з’яўляўся яе “лірычным героем”: “Мне ў гэтай пуні пахне родным, як пахне неба жураўлю”. Толькі глыбока асабістае робіцца сапраўды высокім. Без шчырасці — няма паэзіі, колькі бы мы ні “адцянялі ценяў адценні” (не памятаю, каму належыць выраз) знарочыста. Памкненне чым паўней і дакладней выказацца, адолець супраціў слова ў такіх паэтаў, як І.Арабейка, вынікае таксама з непасрэднасці — спачатку з інтуітыўнага адчування, потым з усведамлення, што аснова мастацтва — вобраз, што цяга да майстэрства — гэта цяга парастка злучыцца з сонечным промнем і стаць адным цэлым з ім. Лёгка дапускаю, што ён, дзіця прыроды, змалку да падлеткавасці вясковы пастушок, быў і кніжнікам, аднак перш за ўсё — удумлівым узіральнікам у прыгажосць. Іначай не намацаў бы нітак, што звязваюць зямлю і неба, не сягаў бы ад пеўнікаў на разных аканіцах ці на вышытых ручніках да “жураўліных абозаў”, “чорна-белых клавішаў” бусліных крылаў, “шматкроп’я” чародаў дзікіх гусей-лебедзяў. Яго зрокавыя і гукавыя метафары свежыя і запамінальныя, некаторыя набываюць такую мастацкую выразнасць, што знікае ўсялякая мяжа паміж словам-думкай і словам-пачуццём:
Глуха, да жудасці глуха.
Толькі трава і спакой.
Ціха ты, дзяцел, не стукай,
Маме балюча маёй.
Узвысіць прыроджаныя здольнасці да новай ступені майстэрства і пры гэтым захаваць спавядальную шчырасць імкнецца паэт у зборніку “Асенні ранак”. Аднак цяпер перажыванні аўтара пераважна балючыя, супярэчлівыя, часам нервовыя і роспачныя: “… цела крылы помніць, хоць гэтых крыл і не было”. Развітанне з дзяцінствам і юнацтвам, няпростае “ўрастанне” ў горад, страта “лёгкасці тварыць”, насланнё “на жніво маё густое” варання, узрушанасць кароткасцю веку чалавечага — асноўныя матывы зборніка, якія выявілі вытокі душэўнага крызісу паэта. Яны, увасобленыя ў вершы таленавітым творцам, таксама цікавыя для чытача. Для таго, каму яны былі ці ёсць сугучныя. Для таго, хто даўно стаў нязменным прыхільнікам творчасці І.Арабейкі. А для ўсіх цікава, як, якімі высілкамі крызіс пераадольваецца. Вось цалкам верш-адказ:
Так заўжды — у вятрах, навальніцах.
Доля дрэў — ці не доля твая?
Гэта ж трэба ад буры хіліцца —
І ў зацішку гайдаць салаўя.
Спасціжэнне складанай, але мудрай дыялектыкі жыцця, любоў і спагада да людзей дапамагаюць падняцца над уласнымі болямі. Так адказвае паэт. Гуманістычным пачаткам вылучаюцца шмат якія вершы яго другой кніжкі (“Жыццё”, “Ціхая споведзь прыроды…”, “Сэрца” і г.д.). Яны створаны якраз у хвіліны засяроджанасці і душэўнай раўнавагі і прасякнуты вераю ў неўміручасць чалавечага духу. Узорамі любоўнай лірыкі з’яўляюцца вершы “Можа, варта на міг прыпыніцца…” і аднайменны са зборніка — “Асенні ранак”, светла-журлівыя абодва.
Неўзабаве пасля выхаду другой кніжкі Іван Арабейка пачаў вучыцца на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве і паспрабаваў асвойваць новыя для сябе матывы, формы, інтанацыі. Да гэтага, трэба думаць, падштурхнулі яго бурлівы, “яршысты” асяродак, у які трапіў, і павевы “постмадэрнізму”, да якога не быў гатовы. Першародная чысціня слова, меладычнасць радка, цэласнасць верша-вобраза, яго змястоўнасць ужо тады многімі ўспрымаліся як анахранізм. Штучна ўскладняць сваю паэзію ці, наадварот, спрашчаць яе да гульні-забавы берасцейскі паэт не стаў, аднак не пазбегнуў іншай крайнасці — паддаўся празмернай самакрытычнасці і ў значнай ступені расчараваўся ў творчасці наогул. Адсюль і маўчанне, якое, праўда, не-не ды і перарывалася па-ранейшаму пранікнёнымі, простымі да геніяльнасці радкамі, накшталт: “Стаяць твае ў куточку боцікі такія родныя ў журбе…”. Або: “Хапіла лесу на апошні кут і стружкі, што пад галаву, хапіла”. Яны зноў і зноў пераконвалі, што змяняць паэту сваёй сутнасці не трэба — трэба быць толькі сабою; нагадвалі пра адкрыццё, якое зрабіў ён даўно: “гэта, відаць, назаўсёды — жыць з аднаго хараства”.
Самыя адметныя вершы з двух папярэдніх зборнікаў і новыя — узаемапранікальныя, яны ствараюць цэласную кніжку. Да дзіцяча-юначай непасрэднасці дадалася сталая мудрасць:
Цаню спакой і цішыню.
У вёсцы болей сонца, неба.
Ля печы сядзеш, ля агню, —
Ніякіх скарбаў і не трэба.

Не думайце, што я астыў,
Што крах, закончана дарога.
Манаха кліча манастыр,
А мне вось тут бліжэй да Бога.
Казаць пра “вяртанне” Івана Арабейкі слушна, бадай, толькі ў дачыненні да ягоных жыццёвых вытокаў — вёскі, прыроды, сялянскай працы. Што ж да паэзіі, дык ён нікуды і не адлучаўся ад яе — яна прарастала ў ім нават у перыяд маўчання.
Алесь КАСКО.

Першыя вершы
***
Трэба маці любоў дарыць,
Вечна-вечна яе любіць.
Не кажы словаў ёй пустых,
Не дадай валасоў сівых.
Паўшчувала — сябе віні.
Ты заўсёды яе цані:
Хто ж мілей за яе на свеце?
Маці сонейкам ясным свеціць.
Марыя Пархац, дзевяцікласніца Старасельскай базавай школы.

Іван Дацкевіч
Ночные мысли
Пока душа, как парусник, плывёт
В таинственных глубинах мироздания,
Однажды ночью сердце вдруг замрёт
И резко остановится дыхание.

И непонятно, жив ты или нет.
Душа летит в космические дали.
Пред ней сияет дивный, яркий свет,
А мысль ещё полна земных реалий.

Мелькает, как в кино, былая жизнь,
Картинками стремительных видений.
В такую ночь хоть вовсе не ложись,
Чтоб не подвергнуть здравый смысл сомнению.

Душа найти пытается закон,
Который космос держит под секретом.
Мозг до предела страшно напряжён.
Он хочет получить на всё ответы:

Откуда мы в сей грозный мир пришли?
С таинственных высот небес священных?
Иль мы живые пленники Земли —
Смешная шутка мыслящей Вселенной?

Неужто разум дали нам на то,
Чтоб превратить нас в горстку серой пыли?
Иль мы пока для Господа — никто,
И нам вселенских знаний не открыли?

Ракетами тараним небеса,
Не сознавая собственного плена.
И не способны, хоть на полчаса,
Душою слиться с Разумом Вселенной.

Святлана Раманюк
***
О, як жа гэта родная зямліца
Прыцягвае мяне штоміг, штодзень!
З ёй думамі мне хочацца дзяліцца
І прыхіляцца да яе грудзей.
Яна, як маці, цеплынёй сагрэе,
Нашэпча словы ласкі і дабра.
Устрапянецца сэрца і самлее,
І прыпадзе рука зноў да пяра.
Яна не дасць у голадзе памерці,
Яна накорміць, падтрымае нас,
Сваім пясчынкам
у сусветнай кругаверці
Не дасць згубіцца
ні праз далеч, ні праз час.

Ніна Андраюк
Дороги
Серой лентою вьётся дорога,
Дымка, тишь — хоть ковром постели.
Только вёрсты бессчетно ложатся
Под автобус, пылящий вдали.
Эх, дороги, вы, наши дороги,
Сколько вас у людей на пути!
Жизни мало, нужны нам столетья,
Чтобы всех вас проехать, пройти.
То тропинки лесные, то гладкий
И весёлый просёлочный тракт.
Эх, дороги мои дорогие,
Нам без вас невозможно никак.
И в суровую зимнюю стужу,
И в грозу, и в пылающий зной
Кто-то вновь в бесконечной дороге…
Путник, знай, что я рядом с тобой!

Вера Пракаповіч
***
По хляби разбросала непогода
Листву, как будто кто прошёлся босиком.
То осень в ожидании исхода
В лохмотьях нищенки блуждает за окном.

Неужто странно, что прогонит вьюга?
Она щедрот своих не ведает сама:
Накормит всех — и недруга, и друга,
Наполнив золотым богатством закрома.

Не унывай, не плачь, а горделиво
Свой стан распрямь, печаль-тревогу отряхни.
Трудилась ты достойно и красиво —
Так и уйди, и с полным правом отдохни.

Наталля Шармакова
Время заката
День на исходе. Но где же закат?
Отсутствует солнца вечернего взгляд.
В небе густое скопление туч
Скрыло ласкающий солнечный луч.

Вспыхнет ли яркий вечерний свет,
Будет ли утром солнца привет?
Жду непременно увидеть зарю,
На небосклон я с надеждой смотрю.

Сосны высокие тихо стоят,
Озеро рядом, птицы молчат.
Вдруг среди крон появляется луч —
Солнце пробило заслон серых туч.

Всё в одночасье зажглось, засияло,
Пляж золотой нежным светом объяло.
Радостно в сердце — ждала не напрасно,
Только мгновенье, но как же прекрасно!

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top